Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Пітэр Брэйгель Старэйшы (1526—1569) — фламандскі мастак, які ствараў гравюры і карціны, пазней высока ацэненыя вядучымі мастакамі, даследчыкамі гісторыі мастацтва і знатакамі. Большую частку жыцця выконваў гравюры і стаў прызнаным майстрам у гэтай справе. Ствараць карціны Брэйгель пачаў у апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця, пісаў пераважна жанравыя карціны і пейзажы. Творчасць Пітэра Брэйгеля Старэйшага лічыцца «пікам нідэрландскага мастацкага Адраджэння».
Творчая спадчына Пітэра Брэйгеля Старэйшага ўключае ў сябе каля 50 карцін рознай атрыбуцыі. Некаторыя працы, якія раней прыпісваліся мастаку, аказаліся копіямі, зробленымі яго сынам Пітэрам Брэйгелем Малодшым, або карцінамі іншых мастакоў, такіх як Жан Фуке і Ёс дэ Момпер.
Сёння карціны, атрыбутаваныя Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, захоўваюцца ў вядучых музеях свету, а таксама ў прыватных калекцыях. Найбольш шырока працы мастака прадстаўлены ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене (12 карцін), а таксама ў Каралеўскім музеі прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі (4 карціны).
У прыведзены ніжэй спіс уключаны як працы адназначна атрыбутаваныя Пітэру Брэйгелю Старэйшаму, так і працы сумнеўнай атрыбуцыі (абазначаны шэрым колерам фона). Парадак размяшчэння прац у спісе вызначаецца мяркуемай датай іх стварэння. У слупку «MS» прыведзены нумары карцін Брэйгеля Старэйшага паводле каталога, апублікаванага ў 1969 годзе Роджэрам Марыйнісенам[nl] і Максам Зайдэлем[de].
Карціна | Назва | Дата | Тэхніка Памер (см) |
Калекцыя | MS | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
«Пейзаж з паруснымі караблямі і палаючым горадам» | каля 1553 | Дрэва, алей 22,4 × 34,8 |
Прыватная калекцыя, Швейцарыя | MS 1 | [1] | |
«Пейзаж з Хрыстом і апосталамі на Тыверыядскім возеры[nl]» (нідэрл.: Landschap met de verschijning van Christus aan het meer van Tiberias) |
1553 | Дрэва, алей 67 × 100 |
Прыватная калекцыя, Нью-Ёрк | MS 2 | [2] | |
«Пакланенне вешчуноў[nl]» (нідэрл.: De aanbidding door de koningen) |
каля 1556 | Холст, тэмпера 124 × 169 |
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель | MS 4 | [3][4] | |
«Прыпавесць пра сейбіта[nl]» (нідэрл.: Landschap met de parabel van de zaaier) |
1557 | Дрэва, алей 73,7 × 102,9 |
Музей мастацтваў Цімкена[en], Сан-Дыега | MS 5 | [К 1][5] | |
«П’яніцу запіхваюць у свінарнік[nl]» (нідэрл.: Dronken man wordt in de varkensstal geduwd) |
1557 | Дрэва, алей 20 × 20 |
Прыватная калекцыя | — | [К 2][6] | |
«Хрыстос праганяе гандляроў з храму[d]» (нідэрл.: Christus jaagt de geldwisselaars uit de tempel) |
каля 1557 | Дрэва, алей 128,5 × 181,5 |
Дзяржаўны музей мастацтваў, Капенгаген | — | [К 3][9] | |
«Марскі бой у гавані Неапаля[nl]» (нідэрл.: Gezicht op de baai van Napels) |
1558—1562 | Дрэва, алей 42,2 × 71,2 |
Галерэя Дорыа-Памфілі, Рым | MS 9 | [К 4][10][11] | |
«Дванаццаць прыказак[nl]» (нідэрл.: Haec perhibent vitae gestu ridenda faceto / consilia et mores ingeniose notant) |
1558 | Дрэва, алей 75,4 × 98,4 |
Музей Маера ван дэн Берга[en], Антверпен | — | [12][13] | |
«Фламандскія прыказкі[nl]» (нідэрл.: De Vlaamse spreekwoorden) |
1559 | Дрэва, алей 117,2 × 163,8 |
Карцінная галерэя, Берлін | MS 6 | [14][15] | |
«Бітва карнавалу і посту[nl]» (нідэрл.: De strijd tussen Carnaval en Vasten) |
1559 | Дрэва, алей 118 × 163,7 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 7 | [16][17] | |
«Гульні дзяцей[nl]» (нідэрл.: Kinderspelen) |
1560 | Дрэва, алей 118 × 161 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 8 | [18][19] | |
«Самагубства Саўла[nl]» (нідэрл.: De zelfmoord van Saul in de slag tegen de Filistijnen bij Gilboa) |
1562 | Дрэва, алей 33,5 × 55,5 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 10 | [20][21] | |
«Падзенне мяцежных ангелаў[nl]» (нідэрл.: De aartsengel Michaël doodt de apocalyptische draak) |
1562 | Дрэва, алей 117 × 162 |
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель | MS 12 | [22][23] | |
«Дзве малпы[nl]» (нідэрл.: Twee apen met in de achtergrond een gezicht op Antwerpen) |
1562 | Дрэва, алей 19,9 × 23 |
Карцінная галерэя, Берлін | MS 15 | [24][25] | |
«Звар’яцелая Грэта[nl]» (нідэрл.: Dulle Griet) |
каля 1562 | Дрэва, алей 117,4 × 162 |
Музей Маера ван дэн Берга[en], Антверпен | MS 13 | [26][27] | |
«Трыумф смерці» (нідэрл.: De triomf van de Dood) |
каля 1562 | Дрэва, алей 117 × 162 |
Прада, Мадрыд | MS 14 | [28][29] | |
«Вавілонская вежа» (нідэрл.: De bouw van de toren van Babel) |
1563 | Дрэва, алей 114,4 × 155,5 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 16 | [30][31] | |
«На шляху ў Егіпет[nl]» (нідэрл.: De vlucht naar Egypte) |
1563 | Дрэва, алей 37,1 × 55,6 |
Інстытут мастацтва Курта[en], Лондан | MS 18 | [32][33] | |
«Пакланенне вешчуноў[nl]» (нідэрл.: De aanbidding van de Wijzen) |
1564 | Дрэва, алей 112,1 × 83,9 |
Нацыянальная галерэя, Лондан | MS 19 | [34][35] | |
«Шлях на Галгофу[nl]» (нідэрл.: De kruisdraging) |
1564 | Дрэва, алей 124,3 × 170,6 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 20 | [36][37] | |
«Успенне Марыі[nl]» (нідэрл.: De dood van Maria) |
каля 1564 | Дрэва, алей 67,7 × 85,3 |
Аптан-хаус[en], Уорыкшыр | MS 21 | [38] | |
«Сенажаць[nl]» (нідэрл.: De hooioogst) |
1565 | Дрэва, алей 114 × 158 |
Лабковіцкі палац[en], Прага | MS 22 | [39][40] | |
«Жніво[nl]» (нідэрл.: De korenoogst) |
1565 | Дрэва, алей 119 × 162 |
Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк | MS 23 | [41][42] | |
«Вяртанне статка[nl]» (нідэрл.: Het terugdrijven van het vee) |
1565 | Дрэва, алей 117 × 159 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 24 | [43][44] | |
«Паляўнічыя на снезе» (нідэрл.: Jagers in de sneeuw) |
1565 | Дрэва, алей 117 × 162 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 25 | [45][46] | |
«Пахмурны дзень[nl]» (нідэрл.: De sombere dag) |
1565 | Дрэва, алей 118 × 163 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 26 | [47][48] | |
«Зімовы пейзаж з канькабежцамі і пасткай для птушак[nl]» (нідэрл.: Winterlandschap met vogelknip) |
1565 | Дрэва, алей 37 × 55,5 |
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель | MS 28 | [49][50] | |
«Хрыстос і жанчына, абвінавачаная ў пралюбадзействе[nl]» (нідэрл.: Christus en de overspelige vrouw) |
1565 | Дошка, алей 24,1 × 34,4 |
Інстытут мастацтва Курта[en], Лондан | MS 29 | [51] | |
«Вынішчэнне немаўлят[nl]» (нідэрл.: De kindermoord te Bethlehem) |
каля 1565—1567 | Дрэва, алей 109 × 160 |
Віндзорскі замак, Віндзар | MS 27 | [52] | |
«Перапіс у Віфлееме[nl]» (нідэрл.: De volkstelling te Bethlehem) |
1566 | Дрэва, алей 115,5 × 163,5 |
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель | MS 30 | [53][54] | |
«Пропаведзь святога Яна Хрысціцеля[nl]» (нідэрл.: De prediking van Johannes de Doper) |
1566 | Дрэва, алей 95 × 160,5 |
Музей выяўленчых мастацтваў[en], Будапешт | MS 31 | [55] | |
«Вясельны танец[nl]» (нідэрл.: Dansende boeren op een bruiloftsfeest in de open lucht) |
каля 1566 | Дрэва, алей 119,4 × 157,5 |
Дэтройцкі інстытут мастацтваў[en], Дэтройт | MS 32 | [56] | |
«Віно на свяце Святога Марціна» (нідэрл.: De Wijn van het Sint-Maartensfeest) |
1566—1567 | Холст, тэмпера 148 × 270,5 |
Прада, Мадрыд | — | ||
«Пакланенне вешчуноў у зімовым пейзажы[nl]» (нідэрл.: De aanbidding van de Wijzen in de sneeuw) |
1567 | Дрэва, алей 35 × 55 |
Ам Ромерхольц[en], Вінтэртур | MS 33 | [57] | |
«Навяртанне Паўла[nl]» (нідэрл.: De bekering van Paulus op weg naar Damascus) |
1567 | Дрэва, алей 108,3 × 156,3 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 34 | [58][59] | |
«Краіна гультаёў[nl]» (нідэрл.: Luilekkerland) |
1567 | Дрэва, алей 52 × 78 |
Старая пінакатэка, Мюнхен | MS 37 | [60] | |
«Сялянскае вяселле[nl]» (нідэрл.: Het bruiloftsfeest) |
каля 1567 | Дрэва, алей 114 × 164 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 35 | [61][62] | |
«Сялянскі танец[nl]» (нідэрл.: De dorpskermis) |
каля 1567 | Дрэва, алей 114 × 164 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 36 | [63][64] | |
«Разбуральнік гнёздаў[nl]» (нідэрл.: Een boer en een vogelnestdief) |
1568 | Дрэва, алей 59,3 × 68,3 |
Музей гісторыі мастацтваў, Вена | MS 39 | [65][66] | |
«Мізантроп[nl]» (нідэрл.: De trouweloosheid van de wereld) |
1568 | Холст, тэмпера 86 × 85 |
Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ, Неапаль | MS 40 | [67][68] | |
«Калекі[nl]» (нідэрл.: Kreupelen) |
1568 | Дрэва, алей 18,5 × 21,5 |
Луўр, Парыж | MS 41 | [69] | |
«Прыпавесць пра сляпых» (нідэрл.: De parabel van de blinden) |
1568 | Холст, тэмпера 86 × 156 |
Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ, Неапаль | MS 42 | [70] | |
«Сарока на шыбеніцы» (нідэрл.: Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg) |
1568 | Дрэва, алей 45,9 × 50,8 |
Музей зямлі Гесэн[en], Дармштат | MS 43 | [71] | |
«Тры салдаты[nl]» (нідэрл.: Drie soldaten) |
1568 | Дрэва, алей 20,3 × 17,8 |
Калекцыя Фрыка[en], Нью-Ёрк | — | [72] | |
«Вавілонская вежа» (нідэрл.: De bouw van de toren van Babel) |
каля 1568 | Дрэва, алей 59,9 × 74,6 |
Музей Бойманса — ван Бёнінгена[en], Ротэрдам | MS 17 | [73][74] | |
«Партрэт старой[nl]» (нідэрл.: Hoofd van een boerin) |
каля 1568 | Дрэва, алей 22 × 18 |
Старая пінакатэка, Мюнхен | MS 38 | [75] | |
«Рабаванне Рыма» | ? | Дрэва, алей 29 × 64 |
Прыватная калекцыя, Францыя | — | [76][77] |
Вядомы дзве версіі карціны: адна з іх знаходзіцца ў зборы Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў[en] у Бруселі, іншая — у зборы Музея Ван Бюрэн[en]. Паміж двума карцінамі ёсць істотныя разыходжанні, але сусветную вядомасць атрымала палатно са збору Каралеўскага музея і ўсюды, дзе спецыяльна не агаворваецца іншае, гаворка ідзе менавіта пра яго. Сярод мастацтвазнаўцаў няма адзінага меркавання аб тым, ці належыць гэты варыянт «Падзення Ікара» пэндзлю самаго Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Прыхільнікі сапраўднасці карціны схіляюцца да таго, што карціна была напісана самім Брэйгелем на драўлянай аснове і пасля перанесена на палатно[78]. Аднак большасць экспертаў сыходзяцца на тым, што знакамітая карціна з’яўляецца копіяй невядомага паходжання з арыгінала, задуманага і выкананага Пітэрам Брэйгелем. На карысць гэтага меркавання кажуць, у прыватнасці, вынікі даследавання, праведзенага ў 2011 годзе бельгійскімі даследчыкамі Дамінікам Аларам і Крысцінай Кюры. Праведзеная імі інфрачырвоная рэфлектаграфія паказала, што пад пластом жывапісу знаходзіцца малюнак, які служыў дапаможным этапам у капіраванні арыгінала[79]. Тэхніка малюнка не мае нічога агульнага з тэхнікай самаго Брэйгеля; больш за тое, малюнак выкананы гэтак няўмела, што гэта дазваляе адхіліць версіі аб аўтарстве Пітэра Брэйгеля Малодшага (які стварыў нямала копій палотнаў бацькі) або аднаго з вучняў Брэйгеля Старэйшага.
Карціна | Назва | Дата | Тэхніка Памер (см) |
Калекцыя | MS | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
«Падзенне Ікара[en]» (нідэрл.: De val van Icarus) |
другая палова XVI ст. | Холст, алей 73,5 × 112 |
Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў[en], Брусель | MS 3 | [80][81] | |
другая палова XVI ст. | Дрэва, алей 63 × 90 |
Музей Ван Бюрэн[en], Брусель | — | [82][83] |
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |