wd wp Пошук:

Дармштат

Дармштат[1] (ням.: Darmstadt) — горад у Германіі, размешчаны ў паўднёвай часткі федэральнай зямлі Гесэн. У 1997 годзе Дармштат атрымаў афіцыйны статус «горада навук» (ням. Wissenschaftsstadt).

Гісторыя

Індустрыяльны час

На працягу XIX стагоддзя насельніцтва горада павялічылася з 15.000 да 72.000 жыхароў. У 1877 годзе з’явілася першая тэхнічная школа, якая пасля стала тэхнічным універсітэтам.

У XX стагоддзі Дармштат стаў цэнтрам мастацкага кірунку мадэрн (ням. Jugendstil). Штогадовыя конкурсы розных праектаў прывялі да будаўніцтва шматлікіх «архітэктурных скарбаў» гэтага перыяду. У 1937 годзе, для таго каб пашырыць вобласць Дармштата, былі далучаныя суседнія ваколіцы. У 1938 годзе горад быў адміністрацыйна аддзелены ад прылеглага раёна (Крайс).

Трэці рэйх

Жыхары Дармштата актыўна падтрымлівалі нацыстаў, а горад стаў адной з асноўных апор гітлераўскага рэжыму. У Дармштаце, першым з гарадоў нацысцкай Германіі, адразу пасля прыходу нацыстаў да ўлады (1933), былі закрытыя крамы, якія належалі яўрэям. Больш за 3000 яўрэяў Дармштата былі адпраўлены ў лагеры смерці[2].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Злучэннне дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т. Арфаграфічны слоўнік. (М. П. Лобан, М. Р. Суднік). Мн., «Народная асвета», 1990, С.22.
  2. Darmstadt (memorial, Kirschenallee)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Гесэна
Катэгорыя·Дармштат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу