wd wp Пошук:

Жан Фуке

Жан Фуке (фр.: Jean Fouquet; Тур, каля 1420 — 1481) — французскі жывапісец і мініяцюрыст. Быў першым буйным мастаком французскага Адраджэння.

Біяграфія

Фуке нарадзіўся ў г. Тур у даліне Луары, які ў другой палове XV ст. стаў рэзідэнцыяй французскіх каралёў Карла VII і Людовіка XI і адным з галоўных мастацкіх цэнтраў Францыі. Верагодна, у пачатку 1440-х гг. вучыўся ў Парыжы, а затым першым з французскіх мастакоў адправіўся ў Італію і пазнаёміўся з мастацтвам італьянскага Адраджэння (1445—1447). Пасля гэтага вярнуўся ў Тур, ажаніўся і адкрыў сваю майстэрню. Працаваў пры дварах Карла VII (да 1461) і Людовіка XI. У 1474 атрымаў тытул «каралеўскага жывапісца». Выконваў заказы самых знатных асоб Францыі. Мецэнатамі і заказчыкамі былі сем’і каралеў, скарбніка Эцьена Шэвалье і канцлера Гіём Жувенеля Дэзюрсена.

Творчасць

«Мадонна з немаўлём». Правая створка Меленскага дыптыха, каля 1450. Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў, Антверпен

Творчасць майстра вызначаецца ўвагай да канкрэтных падзей, дакладнасцю і аб’ектыўнасцю назіранняў. Здабыткі багатай і разнастайнай на той час італьянскай культуры пераасэнсоўваў у адпаведнасці з нацыянальнымі задачамі і традыцыямі.

Найбольш поўна гэтыя рысы знайшлі ўвасабленне ў партрэтах. Ж. Фуке выяўляў сваіх герояў абагулена, імкнуўся перадаць асноўнае і прыкметнае. Мастак не ўпрыгожваў мадэль, але надаваў ёй велічнасць, адпаведную звычайна высокаму становішчу ў грамадстве. Так «Партрэт Карла VII» (1444—51) паказвае стомлерага, сумнага і не вельмі прывабнага з твару чалавека — асобу, у паставе якой угадваецца велічнасць каралеўскага рангу. Праўдзівасцю вызначаецца і партрэт Жувенэля дэз Юрзена (каля 1460), уплывовай асобы пры каралеўскім двары.

Урачысты кампазіцыйны рытм, гучны каларыт уласцівы рэлігійным кампазіцыям «П’ета з Нуана», «Дыптых з Мелена». Дыптых «Эцьен Шэвалье і Святы Стэфан», «Мадонна з немаўлём» (1451—55) адносіцца да найбольш вядомых твораў Жана Фуке. У яго левай створцы выяўлены буйны дзяржаўны дзеяч і яго заступнік Святы Стэфан, у правай у выглядзе мадонны паказана каханка караля Карла VII Агнеса Сарэль. Сілуэты герояў твора кантрасна вылучаюцца на фоне строгай архітэктуры белай мармуровай залы. Гэтак жа дакладна мастак выяўляе твары, рукі, адзенне, якім надаецца амаль рэльефная адчувальнасць.

Кампазіцыйная яснасць і дакладнасць малюнка, выкарыстанне лінейнай і паветранай перспектывы характэрны для шматлікіх мініяцюр, створаных мастаком у «Часаслове Эцьена Шэвалье» (40 аркушаў, 1452—60), у «Жыцці славутых мужчын і жанчын» Бакачыа (каля 1458), у «Іудзейскіх старажытнасцях» Іосіфа Флавія (1470—76), у «Вялікіх французскіх хроніках» (1458). У мініяцюрах, выкананых Жанам Фуке, падзеі звычайна адбываюцца ў Францыі, што бачна па характэрных пейзажах, відах гарадоў. Майстар выяўляе людзей, занятых працай, сцэны гарадскога і прыдворнага жыцця.

Зноскі

  1. Jean Fouquet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jean Fouquet // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 https://doi.org/10.1093/gao/9781884446054.article.T029118
  4. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/28790
  5. https://www.getty.edu/art/collection/artists/307/jean-fouquet-french-born-about-1415-1420-died-before-1481/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1425 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Туры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1478 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1481 годзе
Катэгорыя·Постаці Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Паўночнае Адраджэнне
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1420 годзе
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туры