wd wp Пошук:

Спеўнік добраахвотніка

«Спе́ўнік до́браахво́тніка» (руск.: Песенник добровольца) — зборнік песень Рускай вызваленчай арміі[1]. Зборнік склаў былы настаўнік рускай мовы ў Рызе Анатоль Флаўмэ[1] (пад псеўданімам А. Флораў (руск.: А. Флоров))[2]. Зборнік быў выдадзены ў Нарве ў 1943 годзе[2][3]. Кніга выдавалася Германіяй як частка антысавецкае прапаганды, накіраванай на рускіх[1].

Мастацкасць

Тэксты песень з раздзелу «Новых вайсковых песень» не мелі й следу нацысцкай славянафобіі, насупраць, яны былі даволі патрыятычныя.

У песнях РВА вобразы мяжуюць з фальклорнымі матывамі[4]. Антысеміцкія выпады, якія часам сустракаліся ва ўлётках, у песні не траплялі. Аднак у маршы «Боевым железным шагом» () ёсць пагроза «сталінскім чакістам» (руск.: Сталинским чекистам), яких байцы РВА абяцаюць «выбіць з Урала» (руск.: выбить с Урала). Асноўны вобраз «свабоднай Расіі» (руск.: свободной России) практычна неканкрэтызаваны. Меркаваць пра яго можна толькі па малюнку з вокладкі спеўніка, на якім сялянская хата, плуг і царква[4].

Гісторык Кірыл Аляксандраў зазначаў:[4]

Каб падкрэсліць патрыятычныя пачуцці было б даволі толькі выконваць некаторыя старыя песні Рускай Імператарскай або Белай арміі, але ўласаўцам хацелася, каб у песнях абавязкова знайшлі адлюстраванне іх спецыфічнае становішча і прапагандаваныя мэты. Так высунуліся некалькі ўласных паэтаў — І. Градаў, Н. С. Фрэйберг, А. Фролаў (А. Я. Флаўмэ), А. Якаўлеў і іншыя. Найбольш вядомым аўтарам музыкі стаў М. Давыдаў. Напісаныя імі песні не вызначаліся асаблівымі мастацкімі якасцямі, і да іх трэба ставіцца так, як наогул ставяцца да любога салдацкага фальклору. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Для подчёркивания патриотических чувств было бы достаточным лишь исполнять некоторые старые песни Русской Императорской или Белой армии, но власовцам хотелось, чтобы в песнях обязательно нашли отражение их специфическое положение и пропагандируемые цели. Так выдвинулись несколько собственных поэтов — И. Градов, Н. С. Фрейберг, А. Фролов (А. Я. Флауме), А. Яковлев и другие. Наиболее известным автором музыки стал М. Давыдов. Написанные ими песни не блистали особенными художественными качествами, и к ним нужно относиться так, как вообще относятся к любому солдатскому фольклору.

Змест

Спеўнік складаецца з 4 раздзелаў, якія змяшчаюць агулам 40 песень з нотамі:

Аўтары песень

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Станислав Рудый. Песенник добровольца (руск.)  // Только война. — 16.10.2017.
  2. 1 2 Сергей Григорьев. Песни генерала Власова (руск.)  // Русские песни. История. Культура. Современность. — 12.7.2019.
  3. Тимур Сагдиев. «Мы идём широкими полями»: какие песни пели в армии генерала Власова (руск.)  // Русская семерка.
  4. 1 2 3 4 Тимур Сагдиев. «Мы идём широкими полями»: какие песни пели в армии генерала Власова (руск.)  // Русская семерка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 1943 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·1943 год у музыцы
Катэгорыя·Руская вызваленчая армія
Катэгорыя·Песні на рускай мове