wd wp Пошук:

Смачная кніга

«Смачная кніга» — кніга вершаў і загадак для дзяцей. Аўтар — Аксана Спрынчан. Выдадзена ў 2017 годзе, выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1][2].

Змест

Усе вершы ў кнізе звязаны са смачнай тэматыкай на любы густ. У вершаванай форме ў ёй распавядаецца пра стравы беларускай кухні, дранікі і верашчаку, смачную гарбату з зёлак, таксама ёсць вершыкі і пра ласункі — шакаладкі, мармелад, марозіва і інш.[3][4]. Кніга ўтрымлівае вершаваныя расповеды пра адметнасці розных страў і спосабаў іх прыгатавання, гісторыі пра жывёл і іх любімую ежу, а таксама невялічкія казкі ў вершах[5].

Раздзел кнігі «Агародная хованка» складаецца з рыфмаваных загадак, у якім аўтар у гульнявай форме знаёміць малых чытачоў амаль з усімі тымі дарамі, што дае нам гарод[4].

Прэзентацыя кнігі

Упершыню кніга была прэзентавана 12 мая 2017 года ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі[6]. Прэзентацыя стала самай незвычайнай і крэатыўнай па сваёй праграме і форме падачы. Яна суправаджалася прыгатаваннем на вачах гледачоў страў беларускай кухні, а таксама стала самай працяглай па часе[3]. У праграму прадстаўлення кнігі ўвайшлі музычныя выступленні, конкурсы і загадкі на кулінарныя тэмы.

На прэзентацыі «Смачнай кнігі» выступілі Таццяна Будовіч-Барадуля, Наталля Бучынская, Алег Грушэцкі, Анатоль Зэкаў, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Серж Мінскевіч, Юры Пацюпа, Людміла Рублеўская, Антаніна Хатэнка, Віктар Шніп, Людміла Шчэрба[3]. 

Прэзентацыя кнігі. Вядучыя — Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан
Прыгатаванне мачанкі падчас прэзентацыі. Юрась Пацюпа
Выступоўцы-удзельнікі прэзентацыі кнігі

Намінацыі

Дадатковая інфармацыя

У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскім аўтографам быў перададзены аўтарам ў дар у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[9].

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Зноскі

  1. Спрынчан, А. В. Смачная кніга (нявызн.) (недаступная спасылка). Мастацкая літаратура (29 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  2. Рублеўская Л.. Аксана Спрынчан. Смачная кнiга. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2017 (нявызн.). СБ. Беларусь сегодня (5 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 20 мая 2017.
  3. 1 2 3 Грушэцкі А.. Самая «Смачная кніга» (нявызн.). Новы Час (13 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  4. 1 2 Грушэцкі, 19 мая 2017, с. 6
  5. Весялуха М.. Што пачытаць дзеткам? (нявызн.). Звязда (11 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  6. Максім Каўняровіч. Кулінарную кнігу для дзяцей прэзентавалі ў Менску (нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя (13 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2017. Праверана 20 мая 2017.
  7. Грушэцкі А.. Журы Прэміі Цёткі абвясціла намінантаў (нявызн.). Новы Час (8 сакавіка 2018). Праверана 8 сакавіка 2018.
  8. Абвешчаны вынікі Прэміі Цёткі (нявызн.). Новы Час (4 мая 2018). Праверана 2 лютага 2019.
  9. Беларускія аўтары падаравалі кнігі школьнікам з Бельску-Падляшскага (нявызн.). Новы Час (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 2 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы на беларускай мове
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Літаратурныя творы Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных