wd wp Пошук:

Антаніна Яўгенаўна Хатэнка

Антаніна Яўгенаўна Хатэнка (28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. Скончыла пружанскую школу-інтэрнат (зараз — СШ № 4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Мінск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979-81), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва «Народная асвета» (1982-85).

Творчасць

Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг «Здзічэлае рэха вясны», «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету» і інш.

Лаўрэат прэміі імя Міхася Стральцова «за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў». Прэмія ўручана ёй 14 лютага 2022 года ў дзень народзінаў патрона, па ўмовах яе выдаецца новая кніга лаўрэата «Вербніца»[2].

У прасторы кнігі «Вербніца» (2022) сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы і глыбокія, роздумныя творы. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
  2. t.me/lit_bel
  3. knihi.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта