Скрыпень дробнакветкавы (драбнакветкавы)[3][4] (Epilobium parviflorum) — від травяністых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae), распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі.
Шматгадовая расліна 20—100 см. Лісце супратыўнае, часам да 3 у кольцах, 5—11(13) см даўжынёй, 0,5—3 см шырынёй, па краі з аддаленымі дробнымі зубчыкамі, ніжняе лісце каротка-чарашковае. Кветкі дробныя, іх пялёсткі 5—8 мм даўжынёй, бледна-ружовыя. Плод — каробачка, 3—7 см, апушаны або радзей амаль голыя. Насенне цёмна-карычневае, 0,8—1,1 мм. 2n = 36[4][5].
Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі[6][7]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[8]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[8].
Ва Украіне від расце на вільготных і багністых месцах па берагах рэк, ручаёў, сажалак і канаў — пераважна ў лясных раёнах і лесастэпе (у лясах Карпат і Крыму — толькі ў паніжаных месцах); у стэпе і паўднёвым Крыме радзей[4].