wd wp Пошук:

Скот Паркер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паркер. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Скот Мэцью Паркер (англ.: Scott Matthew Parker; нар. 13 кастрычніка 1980, Ламбет, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст (цэнтральны паўабаронца) і трэнер. За нацыянальную зборную Англіі правёў 18 гульняў.

Нарадзіўся ў прадмесці Лондана ў Ламбет. Займаўся ў футбольнай акадэміі «Чарльтан Атлетык», у ліпені 2004 года перайшоў у «Чэлсі», пасля сезона ў складзе «арыстакратаў» сышоў у «Ньюкасл Юнайтэд», быў іграком таксама «Вест Хэм Юнайтэд», «Тотэнхэм Хотспур» і «Фулхэма».

Клубная кар’ера

За «Чарльтан Атлетык» згуляў 128 матчаў і забіў 9 мячоў, пасля чаго ў 2004 годзе перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы дагавор на 4,5 гады. Сума трансферу склала 12 млн фунтаў. Паркер быў першапачаткова падпісаны, як зменшчык для Клода Макелеле і Фрэнка Лэмпарда, што давала яму не надта шмат шанцаў з’явіцца на полі. Ён забіў свой адзіны гол за «Чэлсі» ў матчы з супраць клуба «Портсмут».

У ліпені 2005 года Паркер быў прададзены ў «Ньюкасл Юнайтэд» за 6,5 млн фунтаў. Паркер стаў рэгулярным іграком першай каманды і быў адным з нямногіх, хто здолеў паказаць стабільную гульню на працягу ўсяго сезона, які «Ньюкасл» скончыў на сёмым месцы. Ён забіў свой першы гол за «сарок» у гульні супраць свайго былога клуба «Чарльтана», у якой яго каманда прайграла з лікам 3:1. У сакавіку 2006 года з-за монануклеёзу сезон для іграка быў скончаны, з-за чаго ён не здолеў пазмагацца за месца ў зборнай перад чэмпіянатам свету 2006 года. У ліпені 2006 года Паркер стаў капітанам каманды.

У чэрвені 2007 года «Вест Хэм Юнайтэд» набыў Скота Паркера за 7 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэты перыяд стаў для іграка настолькі ўдалым, што з 2008 па 2011 гады Скота тройчы разоў прызнавалі найлепшым іграком клуба. Дзякуючы выдатнай гульне ў складзе «малатабойцаў» 31 жніўня 2011 года «Тотэнхэм Хотспур» набыў іграка за 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў.

19 жніўня 2013 года Паркер падпісаў трохгадовы кантракт з «Фулхэмам»[3]. Па выніках сезона 2013/14 «Фулхэм» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, аднак Паркер застаўся ў камандзе і пазней стаў яе капітанам. У чэрвені 2017 года абвясціў аб завяршэнні прафісійнай кар’еры[4].

Міжнародная кар’ера

Міжнародны дэбют Паркера за нацыянальную зборную Англіі адбыўся 16 лістапада 2003 года, калі ён замяніў на полі на 66-й хвіліне Уэйна Руні[5].

Трэнерская кар’ера

У лютым 2019 года часова ўзначаліў «Фулхэм» пасля звальнення Клаўдзіа Раньеры[6], а ў маі таго ж года быў зацверджаны галоўным трэнерам[7]. Па выніках сезона 2019/20 «Фулхэм» вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, аднак на наступны год зноў выбыў у Чэмпіёншып.

У чэрвені 2021 года Паркер, пакінуўшы «Фулхэм», узначаліў «Борнмут»[8]. У жніўні 2022 года быў звольнены з «Борнмута» пасля паражэння 0:9 ад «Ліверпула»[9].

Дасягненні

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. Scott Parker // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Scott Parker // FBref.com
  3. Scott Parker Signs. Fulham F.C.
  4. Скотт Паркер завершил карьеру игрока. by.tribuna.com.
  5. «Scott Parker». Football Association
  6. «Фулхэм» уволил Раньери. Он проработал в клубе 3,5 месяца. by.tribuna.com.
  7. «Фулхэм» утвердил Скотта Паркера главным тренером. by.tribuna.com.
  8. Скотт Паркер покинул «Фулхэм» и возглавил «Борнмут». by.tribuna.com.
  9. Футбол. В АПЛ впервые за 18 лет главного тренера уволили в августе. pressball.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Трэнеры ФК Фулхэм
Катэгорыя·Ігракі ФК Норвіч Сіці
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Борнмут
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарльтан Атлетык
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ламбеце
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Фулхэм
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта