wd wp Пошук:

Уэйн Руні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Руні. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уэйн Марк Руні (англ.: Wayne Mark Rooney; нар. 24 кастрычніка 1985, Ліверпул, Англія) — англійскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2003—2018). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам амерыканскага клуба «Дзі Сі Юнайтэд».

Раннія гады

Уэйн вырас у Крокстэце, у адным з раёнаў Ліверпула, у сям’і пралетарыяў. З 1997 па 2002 гады навучаўся ў Дэласальскім гуманітарным каледжы, дзе пазней таксама навучаліся два яго малодшыя браты Грэм і Джон. З дзяцінства Руні быў заўзятарам клуба «Эвертан», а яго кумірам быў шатландскі нападнік Данкан Фергюсан.

Клубная кар’ера

У малодшым школьным узросце Уэйн гуляў за клубы «Ліверпул Скулбойз» і «Дынама Браўнінгз». На сваё адзінаццацігоддзе перайшоў у футбольную акадэмію «Эвертана». Усеагульная вядомасць прыйшла да Руні 19 кастрычніка 2002 года, калі ён ва ўзросце 16 гадоў і 360 дзён забіў гол у браму дзейнага чэмпіёна «Арсенала», стаўшы на той момант самым маладым галеадорам Англіі. З 2004 года на працягу доўгага часу выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд», дзе пазней стаў капітанам, а таксама найлепшым бамбардзірам клуба ў гісторыі.

У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Эвертан», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3]. У чэрвені 2018 года перайшоў у амерыканскі клуб «Дзі Сі Юнайтэд»[4].

У студзені 2020 года вярнуўся ў Англію, афіцыйна стаўшы іграком «Дэрбі Каўнці», дзе таксама ўвайшоў у трэнерскі штаб[5]. У лістападзе 2020 года пасля звальнення Філіпа Каку ўвайшоў у часовы трэнерскі штаб клуба, а ў студзені 2021 года афіцыйна завяршыў гульнявую кар’еру і ўзначаліў каманду[6].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Англіі, а 12 лютага 2003 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Аўстраліі. Прымаў удзел у чэмпіянатах Еўропы 2004, 2012 і 2016, чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014. У жніўні 2014 года быў прызначаны капітанам зборнай пасля таго, як Стывен Джэрард завяршыў міжнародную кар’еру. Пасля лістапада 2016 года не гуляў за нацыянальную каманду, і ў жніўні 2017 года вырашыў завяршыць кар’еру ў зборнай. 15 лістапада 2018 года правёў развітальны матч за зборную Англіі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць ЗША.

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння кар’еры ў студзені 2021 года стаў галоўным трэнерам «Дэрбі Каўнці». Пакінуў каманду ў чэрвені 2022 года пасля таго, як яна страціла месца ў Чэмпіёншыпе.

У ліпені 2022 года ўзначаліў амерыканскі «Дзі Сі Юнайтэд»[7].

Дасягненні

Зноскі

  1. Wayne Rooney // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wayne Rooney // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Эвертон» объявил о возвращении Руни. by.tribuna.com.
  4. «Ди Си Юнайтед» объявил о переходе Руни. Он провел в АПЛ 16 лет. by.tribuna.com.
  5. Руни официально стал игроком “Дерби Каунти”. football.by.
  6. Руни - новый главный тренер “Дерби Каунти”. football.by.
  7. Уэйн Руни назначен главным тренером “Ди Си Юнайтед”. football.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дэрбі Каўнці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дзі Сі Юнайтэд
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Эвертан
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэрбі Каўнці
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзі Сі Юнайтэд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліверпулі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта