wd wp Пошук:

Сецен

Се́цен, Се́цін, Засе́цен — возера ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 2 км на паўночны ўсход ад горада Гомель, у аграгарадку Пакалюбічы, у басейне ракі Сож.

Плошча паверхні 0,22 (0,18[2]) км². Даўжыня 0,8 (0,85[2]) км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня 5,8 м, сярэдняя — 3,42 м. Даўжыня берагавой лініі 2,09 км. Аб’ём вады ў возеры 0,75 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад агародамі і пабудовамі. Берагі вышынёй 0,2 м, пясчаныя. Возера бяссцёкавае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, карась, краснапёрка, лінь, джгір звычайны.

У напрамку на ўсход ад возера знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча[3].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-123. Выданне 1984 г.(руск.)
  2. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 165. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.{{ref-ru}

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Азёры Гомельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак