wd wp Пошук:

Джгір звычайны

Звычайны джгір, таксама Звычайны ёрш (Gymnocephalus cernuus) — від рыб з сямейства акунёвых (Percidae), тыповы від роду яршы. Народныя назвы: ажгур, яжгур.

Апісанне

Даўжыня дарослай рыбы складае 10-15 см, маса 20-50, зрэдку да 200 г. Цёмна шэры. Першы спінны плаўнік і першыя прамяні анальнага і брушнога плаўнікоў у выглядзе калючак. На жаберных накрыўках да 12 вострых шыпоў. Рыла тупое, кароткае.

Пашырэнне

Гэта прэснаводная рыба, жыве ў вадаёмах Паўночнай, Сярэдняй і Усходняй Еўропы і Паўночнай Азіі. На Беларусі шматлікі ў Палескіх, Нарачанскіх, Браслаўскіх азёрах, Заслаўскім, Асіповіцкім і іншых вадасховішчах. Аселая прыдонная рыба, аддае перавагу пяшчанаму дно або жвіру. Вялікіх вандраванняў не робіць.

Асаблівасці біялогіі

Жыве чародкамі на значных глыбінях, у мясцінах з пясчаным і заіленым дном.

Корміцца галоўным чынам бесхрыбтовымі паблізу дна, таксама корміцца маляўкамі рыб, дробнай рыбай і некаторымі раслінамі. За яршом у сваю чаргу палююць больш буйныя рыбы.

Полавая спеласць наступае звычайна ў 2-3 гады. Нераст парцыённы ў красавіку-чэрвені ў поймах рэк, старыцах, залівах, у азёрах часта на глыбіні. Плоднасць ад 4 да 200 тыс. ікрынак.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рыбы Еўропы
Катэгорыя·Рыбы Азіі
Катэгорыя·Прэснаводныя рыбы
Катэгорыя·Акунёвыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе