wd wp Пошук:

Сердава

Се́рдава[1] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля гарадскога пасёлка Ветрына.

Плошча паверхні 1,1 км². Даўжыня 2,92 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 6,86 км. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя — 4,6 м. Аб′ём вады 5,04 млн м³. Плошча вадазбору 3,61 км².

Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 10—25 м (на паўночным захадзе 30—35 м), на вышыні 2—6 м абразійны ўступ. Ёсць 2 вялікія (на поўдні і захадзе) і некалькі меншых заліваў, 5 астравоў агульнай плошчай 0,09 км². Берагі нізкія, часткова пад хмызняком, на поўначы і захадзе часткова сплавінныя. На поўначы, паўднёвым усходзе і захадзе возера забалочаная, парослая хмызняком пойма шырынёй 20—30 м. Дно возера выслана пяском, глыбей 4 м — ілам. Глыбіні да 4 м займаюць каля 34 % плошчы возера.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы надводнай расліннасці 2—10 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5—3,5 м. Упадаюць 2 ручаі. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Рудзёнкава.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, гусцяра, плотка, лінь, мянтуз, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р45.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак