Рудзё́нкава — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 24 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, за 3 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ветрына.
Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,77 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Плошча вадазбору 16,5 км².
Катлавіна Рудзёнкава выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У заходняй частцы возера невялікі востраў.
У Рудзёнкава ўпадаюць некалькі ручаёў (у т.л. ручай з возера Сердава) і выцякае рака Гародзенка (прыток Начы).