wd wp Пошук:

Ветрына

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ветрына (значэнні). Ветрына[2] — гарадскі пасёлак у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Полацк — Вільнюс. За 23 кіламетры ад Полацка. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк—Маладзечна. Насельніцтва 2 134 чал. (2017)[1].

Гісторыя

Упершыню Ветрына згадваецца ў сярэдзіне XVI ст. як мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Ветрына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лепельскага павета. У пачатку XX ст. воласці налічвала 93 вёскі і 74 фальваркі.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Ветрына ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ветрына вярнулі ў склад БССР, дзе яно у 1924—1931 і 1935—1960 гадах было цэнтрам раёна (у 1931—1935 гадах у складзе Полацкага раёна).

У Другую сусветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 мястэчка акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія загубілі ў Ветрыне і ваколіцах 1384 жыхароў.

21 студзеня 1958 Ветрына атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка[3]. З 1960 года зноў у Полацкім раёне.

11 ліпеня 2004 годзе ў Ветрыне ўрачыста асвяцілі новы касцёл пад тытулам блаславёнага Юрыя Матулевіча[4]. 9 снежня 2004 адбылося зацверджанне герба: «у блакітным полі іспанскага шчыта залаты млын»[5].

Насельніцтва

Эканоміка

Інфраструктура

У Ветрыне працуюць прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя школа і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 3 бібліятэкі, аптэка.

Славутасці

Касцёл

Каля Ветрына размяшчаецца гарадзішча Глінскі замак, за возерам Гарадзёнак — старажытныя курганы.

Вядомыя асобы

Страчаная спадчына

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 21 января 1958 г. «О преобразовании деревни Ветрино Ветринского района Витебской области в городской поселок»
  4. Кансекрацыя святыні ў Ветрына на Catholic.by
  5. Указ Президента Республики Беларусь № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области»
  6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 257.
  7. Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Населеныя пункты Полацкага раёна
Ветрынскі сельсавет
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Ветрына
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Мястэчкі Полацкага ваяводства