wd wp Пошук:

Свята-Пакроўская царква з Логнавічаў

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свята-Пакроўская царква. Пакроўская царква з в. Логнавічы (Клецкі раён) адносілася да маёнтка Вялікія Астроўчыцы. Помнік драўлянай народнай архітэктуры. Перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў 1980-я гг.

Гісторыя

Была пабудавана як уніяцкая. Вядома, што ў 1866 г. царква рамантавалася, бо да таго часу дах быў у дрэнным стане. Апошні рамонт адбываўся ў 1920-я гг. Пакроўская царква дзейнічала да 1930-х гг. У 1935 г. служба была перанесена ў Дзіянісійскую царкву ў мястэчка Заастравечча. Тады ж быў разабраны іканастас і абразы перададзены ў іншыя цэрквы.

Архітэктура

Пакроўская царква

У плане цэнтральны аб’ём уяўляе сабой квадрат (8,2х 8,2 м). Гэта прапорцыя пераходзіць з плана на фасад: фасадная сцяна зруба і шчыт упісваюцца ў квадрат з бокам трохі большым за 8 м, а агульная вышыня царквы (да вастрыя цыбуліны) атрымліваецца пры падваенні стараны квадрата.

За гісторыю свайго існавання царква перабудоўвалася. Натурнае даследаванне помніка паказала, што бабінец з вежачкай прыбудаваны пазней, а ў месцы злучэння апсіды і нефа была сакрысція. Першапачаткова царква ўяўляла сабой падоўжную кампазіцыю нефа і апсіды з прыбудовай збоку рызніцы.

Раней побач з Пакроўскай царквой стаяла званіца. Пра яе вонкавы выгляд можна меркаваць па карціне невядомага мастака 1930-х гг.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Катэгорыя·З’явіліся ў XVIII стагоддзі
Катэгорыя·Помнікі беларускага народнага дойлідства
Катэгорыя·Логнавічы (Клецкі раён)
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Колішнія ўніяцкія храмы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Клецкага раёна
Катэгорыя·Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі
Катэгорыя·Драўляныя цэрквы Беларусі