wd wp Пошук:

Бабінец

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бабінец, значэнні. Бабінец — пярэдняя частка культавага збудавання, прызначаная для жанчын, з’яўляўся часткаю асноўнага аб’ёму пад хорамі. Часам бабінцам называлі прыбудову да храма з боку галоўнага фасаду, над якой узводзілі званіцу — крухту.

На Беларусі вядомы з 11—12 ст. (Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку). Пашыраны ў архітэктуры культавых пабудоў 15—18 ст. як частка аб’ёму над хорамі (цэрквы ў в. Мураванка Шчучынскага, Сынковічы Зэльвенскага раёнаў Гродзенскай вобласці, касцёлы ў в. Дзераўная Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, Ішкалдзь Баранавіцкага pаёна) або самастойны аб’ём, злучаны прамавугольным ці арачным праёмам з асноўным (цэрквы ў в. Яглевічы Івацэвіцкага, Здзітава Жабінкаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці). У кампазіцыі бабінец часам вылучаюць асобным верхам ці вежай-званіцай (цэрквы ў в. Вяжное Пружанскага, Рубель Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Архітэктурныя элементы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Будова хрысціянскага храма
Катэгорыя·Храмавая архітэктура