wd wp Пошук:

Светнік звычайны

Светнік звычайны, Татарскае мыла[3] (Silene chalcedonica) — від двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў род Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Раней вылучаўся ў асобны род Светнік (Lychnis).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая карэнішчавая травяністая расліна. Сцеблы прамыя, малагалінаваныя, жорсткаапушаныя, дасягаюць ад 0,5 да 1 м у вышыню.

Прыкаранёвае лісце лапаткавае. Сцябловае лісце ў абрысе ад ланцэтападобнага да яйкападобнага, да 12 см даўжынёй, па абодвух баках шурпатаапушанае, па краі і па сярэдняй жылцы з ніжняга боку апушанае.

Кветкі сабраны па 10—50 у амаль галоўкавыя суквецці на верхавіне парасткаў, амаль сядзячыя, 1—1,5 см у дыяметры. Чашачка трубчастая, вузкая, з зубчастым краем. Вяночак звычайна ярка-пунсовы, радзей белы або ружовы, пялёсткі глыбока падзеленыя на дзве долі. Тычынкі роўныя па даўжыні чашачцы. Песцікі ў ліку 5, таксама адной даўжыні з чашачкай.

Плод — яйкападобная каробачка да 1 см у дыяметры, які расчыняе пяццю створкамі. Насенне фасолепадобнае, чырвона-карычневае.

Лік храмасом 2n = 24.

Арэал

Натуральны арэал віду — Еўрапейская частка Расіі і бліжэйшыя дзяржавы.

Расліна здаўна вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай садовага расліны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, дзе нярэдка дзічэе.

Таксанамія

  яшчэ 33 сямействаў
(згодна Сістэме APG III)
  яшчэ больш 420 відаў
       
  парадак Гваздзікакветныя     род Смалёўка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Гваздзіковыя     від Silene chalcedonica
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(паводле Сістэме APG III)
  яшчэ 87 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Смалёўка