wd wp Пошук:

Саюз ваяўнічых бязбожнікаў БССР

Саюз ваяўнічых бязбожнікаў БССР — масавая добраахвотная грамадская арганізацыя ў Беларускай ССР ў 19251947 гг., створаная для барацьбы з рэлігіяй ва ўсіх відах і формах. Рэспубліканскае адлзяленне СВБ СССР.

Гісторыя

Утвораны ў лютым 1926 г. як Саюз бязбожнікаў Беларусі на базе беларускіх ячэек і гурткоў «Таварыства сяброў газеты «Безбожник». У 1929 г. перайменаваны ў Саюз ваяўнічых бязбожнікаў БССР, тады ж у Мінску адбыўся яго 1-ы з’езд, у якім удзельнічала больш за 200 дэлегатаў. Паводле статута, прынятага на з’ездзе, членства ў Саюзе было індывідуальным, нізавыя ячэйкі ствараліся на прадпрыемствах і ўстановах, у калгасах, па месцы жыхарства. Кожны член СВБ павінен быў весці антырэлігійную прапаганду сярод насельніцтва і змагацца з непісьменнасцю. Аднак на практыцы ў рабоце СВБ мелі месца і гвалтоўныя метады. Напрыклад, восенню 1929 г. у раёнах масавай калектывізацыі члены СВБ па закліку мясцовых улад правялі акцыі па закрыцці храмаў і малітоўных дамоў. Дзеянні членаў саюза суправаджаліся актамі вандалізму і дэманстратыўнымі абразамі пачуццяў вернікаў.

На 2-м Усесаюзным з’ездзе СВБ СССР (чэрвень 1929 г.) у дакладзе М. І. Бухарына «Рэканструктыўны перыяд і барацьба з рэлігіяй» дзейнасць СВБ БССР была падвергнута рэзкай крытыцы. У ЦВК БССР было накіравана пісьмо камісіі ЦВК СССР з патрабаваннем нармалізаваць становішча і супакоіць насельніцтва. Членам СВБ БССР было рэкамендавана засяродзіць увагу на культурна-асветніцкай рабоце, ліквідацыі непісьменнасці і адмовіцца ад радыкальных метадаў. Да работы ў саюзе былі прыцягнуты вядомыя беларускія вучоныя: С. Я. Вальфсон, І. В. Герчыкаў, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта і інш. 3 1931 г. у рэспубліцы пачаліся рэгулярныя радыёперадачы Усесаюзнага антырэлігійнага універсітэта. 3 1929 г. пры Белдзяржвыдавецтве існавала секцыя выданняў СВБ БССР, якая выпускала атэістычную літаратуру на беларускай, польскай, рускай, літоўскай, латышскай мовах. 3 сярэдзіны 1937 г. у выніку палітычных рэпрэсій шэраг кіраўнікоў і актывістаў СВБ падвергся арыштам і ганенням. Стыль дзейнасці саюза стаў набываць усё больш фармальны, бюракратычны харакгар. 3 СВБ пачаўся адток членаў, у 1940 г. з 2 тыс. ячэек засталася толькі палавіна. 3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г. дзейнасць СВБ БССР (як і ўсяго СВБ СССР) спынена. У 1947 г. саюз фармальна быў распушчаны, а яго сродкі і функцыі перададзены Таварыству па пашырэнні палітычных і навуковых ведаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Атэізм
Катэгорыя·З’явіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1947 годзе