wd wp Пошук:

Сардэчнік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сардэчнік (значэнні). Сардэчнік[3][4] (Leonúrus) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Апісанне

Шматгадовыя або двухгадовыя травы вышынёй 25—120 см. Сцёблы прамастойныя, 4-гранныя, апушаныя. Лісце 3—5-раздзельнае або лопасцевае. Кветкі ружовыя, у несапраўдных кальчаках, сабраных ў падоўжанае коласападобнае суквецце.

Плод — арэшак.

Арэал і экалогія

Сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 2 віды сардэчніка: сардэчнік пяцілопасцевы (Leonurus quinquelobatus) і сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca). Трапляюцца на пустках, у зарасніках хмызняку, уздоўж дарог.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Ясноткавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта