У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сардэчнік (значэнні). Сардэчнік[3][4] (Leonúrus) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Шматгадовыя або двухгадовыя травы вышынёй 25—120 см. Сцёблы прамастойныя, 4-гранныя, апушаныя. Лісце 3—5-раздзельнае або лопасцевае. Кветкі ружовыя, у несапраўдных кальчаках, сабраных ў падоўжанае коласападобнае суквецце.
Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 2 віды сардэчніка: сардэчнік пяцілопасцевы (Leonurus quinquelobatus) і сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca). Трапляюцца на пустках, у зарасніках хмызняку, уздоўж дарог.