wd wp Пошук:

Сан-Жоржы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сан-Жо́ржы (парт.: São Jorge) — востраў у цэнтральнай групе Азорскіх астравоў у Атлантычным акіяне. Плошча - 243,65 км². Насельніцтва (2011 г.) - 9 171 чал.

Геаграфія

Вулканічнае возера

Востраў Сан-Жоржы знаходзіцца ў цэнтральнай групе Азорскіх астравоў у 18,3 км на поўнач ад Піку, у 36 км на поўдзень ад Грасіёзы, у 37 км на паўднёвы захад ад Тэрсейры. Выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 54,8 км. Найбольшая шырыня - 6,8 км.

Сан-Жоржы мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку некалькіх масіўных вывяржэнняў падводных вулканаў. Вывяржэнні і моцныя землетрасенні характэрны і для нашага часу. Рэльеф скалісты. Уздоўж цэнтральнай часткі цягнецца вулканічны хрыбет з гарамі, кратарамі і азёрамі. Гара Піку-да-Эшперанса дасягае вышыні 1053 м. Берагі рэзка ўзняты над паверхняй акіяна, асабліва на поўначы. Месцамі вылучаюцца прыбярэжныя нізкія платформы fajãs.

Клімат умераны міжземнаморскі. Сярэднегадавая тэмпература +17 °C. Сярэднегадавая норма ападкаў 1020. Найбольш вільготная пара года — зіма.

Гісторыя

Востраў Сан-Жоржы ўпершыню ўзгадваецца ў партугальскіх пісьмовых крыніцах у 1439 г. як ненаселены кавалак сушы. Аднак да 1470 г. тут з’явіліся дзве групы перасяленцаў з Партугаліі і Фландрыі. Фламандскія каланісты заснавалі паселішча Велаш на паўночна-заходнім узбярэжжы. У 1483 г. Велаш атрымаў статус горада. Перасяленцы вырошчвалі вінаград і пшаніцу.

У 1583 г. Сан-Жоржы быў захоплены іспанцамі, улада якіх працягвалася да 1640 г. У XVIXVII стст. на востраў нападалі англійскія, французскія і алжырскія піраты. Згодна паданню, калі англійскія піраты высадзіліся на бераг, мясцовыя жыхары кідалі ў іх камяні, бо не мелі іншай зброі. Адзін з партугальскіх салдат, выхапіў у піратаў сцяг. Напады алжырцаў працягваліся да 1816 г. У 1580 г., 1757 г. і 1808 г. астравіцяне пацярпелі ад моцных землетрасенняў.

У XIX — трэцяй чвэрці XX стст. жыхары Сан-Жоржы займаліся здабычай кітоў. З’явілася сталая эміграцыя. У канцы XX ст. парты Велаш і Кальета былі рэканструяваны. Асновай эканомікі сталі жывёлагадоўля, рыбалоўства і кансервавая прамысловасць. Важнае месца займае экспарт мясцовага сыра.

Асаблівасці культуры

Большасць жыхароў вострава Сан-Жоржы — прамыя нашчадкі сярэдневяковых перасяленцаў з Партугаліі і Фландрыі. Яны займаюцца пераважна рыбалоўствам, жывёлагадоўляй і земляробствам. Захаваліся некаторыя старажытныя рамёствы. Згодна старадаўняй традыцыі, рамеснікі і землеўладальнікі аб’яднаны ў карпарацыі, якія ў нашы дні маюць сімвалічнае значэнне. Важную ролю ў гуртаванні астравіцян адыгрывае каталіцкі касцёл. Асноўныя мясцовыя святы прысвечаны рэлігійным каляндарным падзеям. У XX ст. многія выхадцы з Сан-Жоржы перасяліліся ў ЗША, Бразілію, Бельгію, аднак эмігранты працягваюць захоўваць шчыльныя сувязі з малой радзімай.

Адметнай рысай пабытовай культуры вострава Сан-Жоржы з’яўляецца мясцовая кухня. Для яе характэрна перавага вельмі вострых і салодкіх страў. Астравіцяне ўжываюць шмат свініны, рыбы, ямсу, малюскаў. Хлеб пякуць з кукурузнай мукі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Катэгорыя·Азорскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі