wd wp Пошук:

Сайпан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сайпа́н (англ. Saipan) - востраў у складзе Марыянскіх астравоў. Частка і адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы. Плошча - 115,38 км². Насельніцтва - 48220 (2010 г.).

Прырода і геаграфія

Востраў Сайпан мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Заходняе ўзбярэжжа спадзістае, тут шмат пясчаных пляжаў, дзякуючы каралаваму рыфу існуе шырокая лагуна. Усходняе ўзбярэжжа пакрыта скаламі і ўцёсамі. Найвышэйшая кропка, гара Тапачау (480 м), утворана вапняковымі адкладаннямі. На поўнач ад яе знаходзіцца конус старажытнага вулкана - гара Ачугаа.

Клімат трапічны пасатны, даволі вільготны (79%), сярэднегадавая тэмпература амаль не змяняецца і складае прыкладна 27,8° С.

Лясы захаваліся толькі на схілах гор. У большасці флора прадстаўлена культурнымі насаджэннямі. Сайпан насяляе некалькі відаў птушак, у тым ліку эндэмічных. У мінулым, былі шырока прадстаўлены гіганцкія слімакі Achatina achatina, завезеныя, відавочна, з Афрыкі. Але ў друг. пал. XX ст. яны былі знішчаны, пакольку разглядаліся як шкоднікі для культурных раслін.

Гісторыя

Востраў Сайпан быў заселены ў сяр. II тыс. да н.э. продкамі чамора. У 1521 г. Фернан Магелан адкрыў Марыянскія астравы і далучыў іх да Іспаніі. Аднак Сайпан быў захоплены іспанцамі толькі ў 1684 г. Большасць чамора была імі вынішчана або загінула ад прывезеных хвароб. Астатнія пераселены на Гуам.

У 1815 г. з Каралінскіх астравоў на Сайпан перасяліліся рэфалуваш, якія і зараз складаюць значную частку мясцовага насельніцтва. Паводле падання, яны выявілі амаль бязлюдны востраў выпадкова пад час аднаго з плаванняў на поўнач і далі яму сучасную назву (ад слоў sai “флот” і pan “пусты”).

У 1899 г. востраў быў перададзены Германіі. Менавіта тады Сайпан набыў адміністрацыйны статус, аднак еўрапейскае насельніцтва на ім не перавышала некалькі дзесяткаў чалавек, а гаспадарчая актыўнасць абмяжоўвалася зборам копры.

У 19141944 гг. востравам кіравала японская адміністрацыя. Былі створаны плантацыі цукровага трыснёга і цукровая прамысловасць, на якіх працавалі рабочыя з іншых астравоў Мікранезіі, Японіі, Карэі. У 1935 г. Сайпан стаў важным ваенным аб’ектам у японскай экспансіі ў Ціхім акіяне.

15 чэрвеня 1944 г. на Сайпане высадзіліся амерыканскія ваенныя. Тры тыдні працягвалася бітва за Сайпан, якая скончылася перамогай ЗША. Абодвы бакі панеслі вялікія страты. Да 1947 г. на востраве дзейнічала некалькі лагераў бежанцаў, многія з якіх засталіся тут жыць назаўсёды.

У пасляваенную пару востраў уваходзіў у склад падапечнай тэрыторыі ЗША, а ў 1977 г. быў пераўтвораны ў адміністрацыйны цэнтр залежнай ад ЗША тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы.

Эканоміка і інфраструктура

З афіцыйнага пункту гледжання востраў складае адзіны муніцыпалітэт. У яго склад уваходзіць 31 населены пункт. Адміністрацыя тэрыторыі Паўночныя Марыянскія астравы размяшчаецца ў паселішчы Кэпітал-Хіл.

Асновай эканомікі з’яўляецца турызм. Дзякуючы ільготным тарыфам на пастаўку прадукцыі ў ЗША працяглы час на Сайпане паспяхова развівалася швейная прамысловасць. Прычым, большая частка рабочых былі імігрантамі з краін Азіі. Іх уезд на Паўночныя Марыянскія Астравы амаль не стрымліваўся. Многія гэтым карысталіся для далейшага пераезду ў ЗША. Але ў друг. пал. 1990-ых гг. амерыканскі бок спыніў некантралюемую іміграцыю, што разам з эканамічным крызісам у Азіі ў 1998 г. стала прычынай заняпаду швейнай прамысловасці і адтоку насельніцтва ў іншыя краіны. Сучасны стан эканомікі разглядаецца ўрадам як не здавальняючы [1].

Сайпан добра камунікаваны, ёсць марскі порт, міжнародны аэрапорт, 4 тэлевізійныя станцыі. Працуюць 8 пачатковых і 2 сярэднія школы, каледж Паўночных Марыянскіх Астравоў.

На некаторых частках вострава існуе недахоп пітной вады.

Галерэя

Зноскі

  1. State of Commonwealth in severe disarray Архівавана 23 сакавіка 2012.

Спасылкі

Saipan даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Марыянскія астравы
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Паўночныя Марыянскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна