wd wp Пошук:

Марыянскія астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Марыянскія астравы (англ.: Mariana Islands, ісп.: Mariana Islas; названы ад імя каралевы Марыяны Аўстрыйскай) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, у Мікранезіі. Уваходзіць у склад: Паўночных Марыянскіх астравоў і Гуама. Плошча — 1007 км². Насельніцтва — 213 241 чал. (2010 г.).

Геаграфія

Дуга Марыянскіх астравоў цягнецца каля 800 км з поўдня на поўнач. Усходняя частка набліжана да Марыянскага жолаба — самай глыбокай акіянічнай упадзіне ў свеце. Паходжанне астравоў змешанае — вулканічнае і каралавае. Вулканічная актыўнасць найбольш характэрна для паўночных астравоў. Асноўны ўзрост астравоў ад 30 да 5 млн гадоў.

Вышэйшая кропка — вулкан Агрыян на аднайменным востраве (965 м).

Найбуйнешыя астравы:

Клімат трапічны пасатны, даволі вільготны. Вылучаюцца сухі сезон са снежня па чэрвень і сезон мусонаў з ліпеня па кастрычнік.

Гісторыя

Астравы пачалі засяляцца ў 2 тыс. да н.э. выхадцамі з Паўднёва-Усходняй Азіі. Відавочна, існавала некалькі хваль міграцый, у выніку якіх на Марыянах склаўся этнас чамора.

У 1521 г. Марыянскія астравы адкрыў Фернан Магелан і далучыў іх да Іспаніі. Ён даў ім назву астравы Злодзеяў (Islas de los Ladrones). Аднак у XVII ст. з’явілася назва Марыянскія астравы ў гонар іспанскай каралевы Марыяны Аўстрыйскай (16341696 гг.).

У 1668 г. на Гуаме высадзіліся іспанскія місіянеры-езуіты. Пачатак іх дзейнасці быў паспяховым. Але ў 1672 г. чамора забілі главу місіі, што прывяло да татальнай вайны іспанцаў з тубыльцамі. Іх колькасць скарацілася з 200 тыс. чал. да 5 тыс. чал. у 1741 г. У кан. XVII ст. чамора былі пераселены ў 5 вёсак на Гуаме. Яны знаходзіліся пад пільным кантролем ваенных і святароў, павінны былі штодзённа наведваць касцёл і вывучаць іспанскую мову. Іншыя астравы засталіся практычна бязлюднымі, пакуль у XIX ст. не былі населены рэфалуваш, карэннымі жыхарамі Каралінскіх астравоў.

У 1898 г. Гуам быў перададзены ЗША, а ў 1899 г. Паўночныя Марыянскія Астравы — да Германіі. У 19141944 гг. Паўночныя Марыянскія Астравы знаходзіліся пад кантролем Японіі, якая развівала на іх мясцовую гаспадарку і спрыяла перасяленню японскіх рабочых і сялян. 8 снежня 1941 г. японцы высадзіліся на Гуаме і захапілі яго. У 1944 г. амерыканцы здолелі ўсталяваць свой кантроль і ў пасляваенны час атрымаць мандат ААН на апеку Марыянскіх астравоў.

У 1950 г. Гуам быў пераўтвораны ў недалучаную тэрыторыю ЗША. У 19751978 гг. была створана тэрыторыя Садружнасць Паўночных Марыянскіх астравоў, якая таксама знаходзіцца ў залежнасці ад ЗША.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Марыянскія астравы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты