wd wp Пошук:

Садъ

Садъ — беларускі музычны гурт з Брэста, створаны ў 1990 годзе. Выконвае песні па-руску.

Гісторыя

Дэбютны альбом («Меланхолия») быў запісаны Уладзімірам Серафімавым, Віталем Кунцам, Анатолем Харытонавым у 1990 годзе. Пасля гэтага гурт атрымаў запрашэнне на магілёўскі фэст «Будь спок!»-1991, сярод удзельнікаў якога быў і «Нейро Дюбель»[1]. Паводле згадак аднаго з арганізатараў фэсту Юрыя Раманава, «Садъ» стаў тады галоўным правалам «Будь спока!» з прычыны адсутнасці клавішных, драм-машынкі і гуку астатніх інструментаў удзельнікаў гурта[2]

На студыі ў Брэсцкім педагагічным інстытуце былі запісаныя яшчэ два неафіцыйныя альбомы («Вивисекция» і «Садъ и змей»). Афіцыйна песні тых гадоў былі перавыдадзеныя пазней у альбоме пад назвай «Меланхоличный садъизм», хоць часта годам ягонага выхаду пазначаецца 1990.

У 1995 годзе на студыі «Грын-Хаўс» у Брэсцкім парку імя Першага мая былі запісаныя альбомы «Помойка» і «Чай хана…». У 1996 годзе да гурта далучыўся Аляксей Казлоў. У наступным годзе на фірме «Вігма» выдадзеная кампакт-касета «Мы пред врагом не спустили». У 1998 годзе гурт узяў удзел ва ўсерасійскім рок-фэсце «Rock-Line» (Кунгур), дзе заняў першае месца з 226 удзельнікаў[3]. Запісаны альбом «С котом по эту сторону окна». Склад «Саду» папоўніла Марына Карпук. У 1999 замест Аляксея Казлова з’явіўся Аляксандр Катовіч. Выдадзены альбом «Зоосадъ». У 2000 запісаны альбом «Перекурчик в деревенском кабаре». У 2004 у Расіі выйшаў чарговы альбом «Паутинка в небо», які атрымаў перавыданне і шырокае прызнанне. Гурт пачаў з’яўляцца на радыё і тэлебачанні, на песні альбома былі знятыя кліпы. Цераз год у Маскве пачалося перавыданне ўсёй дыскаграфіі «Саду», выдадзены канцэртны альбом «Да пришли вы все…». У 2008 годзе гурт «Садъ» узяў удзел у фэсце «Рок-каранацыя» ў Маладзечна[4]. У 2011 годзе выйшаў альбом «Баллада о гордом рыцаре», у 2012 — апошні на дадзены момант альбом «Чистый керосинъ».

Апошнім часам замест Віталя Кунца, які разам з жонкай Марынай з’ехаў у Маскву, разам з «Садам» выступае ўдарнік гурта «Сьцяна» Аляксей Кузняцоў[5][6].

Музычны стыль гурта адныя крытыкі называюць сумессю гранжу, фолку і рэгі[3], іншыя ж чуюць у музыцы «Саду» элемэнты панку, арт-року, джазу і савецкай эстрады, трэція лічаць, што стыль гурта ўнікальны і не падддаецца азначэнню. Паводле вызначэння саміх удзельнікаў гурта, іхні стыль музыкі завецца «этнепанк» (ад рус. Это не панк — гэта ня панк)[3]. На канцэртах удзельнікі гурты задзейнічаюць гітару, бас, акардэон, флейту, ударныя. Падчас запісу альбомаў да іх могуць дадавацца скрыпка, віяланчэль, бонгі, тамбурын, балалайка, труба, гелікон і саксафон.[3]

Склад

Былыя ўдзельнікі

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Клайд Эрман. Непоследний из могикан // В тихом омуте…. — 1998. — № 3.
  2. Юрий Романов. Садъ — 2009 «Слон на ромашке»(руск.) . Центр живого рока (24 лістапада 2009). Праверана 24 красавіка 2017.
  3. 1 2 3 4 Дед Звукарь. 10 основных фактов о группе СадЪ(руск.) . Звуки.ру. (29 красавіка 2003). Праверана 24 красавіка 2017.
  4. «Ляпісы»: апошнія каралі апошняй «Рок-каранацыі»(нявызн.). Будзьма разам! (15 сакавіка 2009). Праверана 24 красавіка 2017.
  5. Г. Шостак. Это странное число 21 (САДЪ. Концерт в ДК с. Черни Брестской обл., 21.01.2011)(руск.)  (28 студзеня 2011). Праверана 24 красавіка 2017.
  6. Г. Шостак. Цветут сады в душе у нас (САДЪ в Рок-кафе, Брест, 5.11.2011)(руск.)  (14 лістапада 2011). Праверана 24 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі