wd wp Пошук:

Сабінаў

Сабінаў (венг.: Kisszeben, ням.: Zeben, лац.: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прэшава і за 55 км ад Кошыцаў. Насельніцтва — 12 378 чалавек.

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагоддзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадскія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксембургскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагоддзі горад далучыўся да Пентапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Венгерскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцы, Прэшаў і Сабінаў). XVIXVII стагоддзі сталі перыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым паследвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснавана сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёна.

Дэмаграфія

Паводле перапісу 1910 года колькасць насельніцтва горада налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 венграў, 341 немец і 120 цыганаў.

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62 % — славакі, 6,40 % — цыганы, 0,48 % — чэхі і 0,14 % — русіны[1]. Рэлігійны склад: 70,48 % — рыма-каталікі, 10,53 % — грэка-католікі, 5,14 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,16 % — лютэране[1].

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 21 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Славакіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных