wd wp Пошук:

Вольны каралеўскі горад

Вольны каралеўскі горад (лац.: libera regiae civitas) — былыя гарады ў каралеўстве Венгрыя, якія не падпарадкоўваліся жупным органам сталіцы, мелі сваё ўласнае самакіраванне і заканадаўчую ўладу, іх жыхары пераважна самі абіралі рыхтара (войта) і органы кіравання. Гэтыя гарады мелі ў Венгрыі т. зв. чацверты статус і ў тагачасным феадальным грамадстве з’яўляліся астравамі дэмакратыі.

У Славакіі

Паводле двух дэкрэтаў караля Уладзіслава II 1498 і 1514 гадоў у Славакіі атрымалі статус вольных каралеўскіх гарадоў:

Некаторыя гарады, асабліва ў XVI стагоддзі, маглі атрымліваць прывілеі, падобныя каралеўскім горадам, вызваляліся ад розных падаткаў і мытаў і мелі права валодаць прыгоннымі вёскамі. Гарадскі статус мелі ў Славакіі прыкладна 110 населеных пунктаў. Тым не менш, вольныя каралеўскія гарады былі адзінымі, якім дазвалялася ўзводзіць муры.

У 1608 годзе права надання прывілеяў горадам перайшло ад караля да ўрада Венгерскага каралеўства. Паводле закону 1687 манарх меў права надаць гораду статус вольнага каралеўскага толькі паводле згоды сойма.

У XVI—XVIII стагоддзях гэты статус атрымалі:

Правы і абавязкі гарадоў

Вольныя каралеўскія гарады атрымлівалі наступныя прывілеі:

У выпадку судовае цяжбы не было магчымасці абскарджвання ў вышэйстаячых судах, рашэнні выносіліся канчатковыя. Адзінай магчымасцю змены прысуду быў зварот пра памілаванне да караля.

Сярод абавязкаў былі:

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сярэдневякоўе
Катэгорыя·Гісторыя Славакіі
Катэгорыя·Мясцовае самакіраванне