wd wp Пошук:

Рэпік канапляны

Рэ́пік канапляны[3][4] (Eupatorium cannabinum) — кветкавая расліна роду Рэпік (Eupatorium) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Рэпік канапляны, рэпік, рэчнік, сядач[5][6].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вузлаватым карэнішчам і вышынёй да 2[4] м. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае, апушанае кароткімі валаскамі, часта чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, з кароткімі чаранкамі, апушанае, пілаватае па краі. Ніжняе лісце рассечанае на 5 ланцэтных долей, сярэдняе — на 3. Сярэдняя доля ніжніх лістоў мае даўжыню да 15 см і шырыню 3—4 см. Верхняе лісце суцэльнае. Кветкі брудна-ружовага колеру, у невялікіх кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці. Абгортка складаецца з 9—10 лісцікаў. Плодсямянка цёмна-бурага колеру, з кропкавымі залозкамі і чубком з шурпата зазубраных валаскоў.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[7]. Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыкі[7].

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[8]. Расце па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах і хмызняках, на ўскрайках балот, вільготных і забалочаных лугах. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Гаспадарчае значэнне

Лекавая (мачагонны, танізоўны, ванітоўны і ранагаючы сродак) расліна[4]. Са сцяблоў магчыма атрымліваць грубае валакно, з лісця і каранёў — сінюю і чорную фарбу. У насенні маецца да 25 % тлустага алею[4]. Дэкаратыўная расліна[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. 1 2 Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)
  8. 1 2 Посконник коноплевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак