wd wp Пошук:

Рэйнгальд Гейдэнштэйн

Рэйнгальд Гейдэнштэйн (ням.: Reinhold Heidenstein; 1553[2], Кёнігсберг[3] — 24 снежня 1620, Сулянчына(польск.) бел., Рэч Паспалітая[4]) — нямецкі і польскі дыпламат, юрыст і гісторык, сябар Яна Замойскага, у 1582—1612 гадах давераны сакратар польскіх каралёў Стэфана Баторыя і Жыгімонта III[5].

Біяграфія

Паходзіць з нямецкага роду[6].

У 1566 г. паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, з 1571 вучыўся ў Вітэнбергу, з 1577 г. — у Падуанскім універсітэце. Пасля 1581 наведаў Францыю, дзе быў прадстаўлены маркграфу Георгу Фрыдрыху фон Ансбах(руск.) бел., рэгенту-герцагу Прусіі (з 1578). З кастрычніка 1583 года прызначаны яго агентам пры польскім двары, у 1583—1611 гг. атрымліваў за гэтую пасаду грашовае забеспячэнне з Прусіі. З 1582 — сакратар польскага караля Стэфана Баторыя. У 1585 г. атрымаў польскае падданства і пацвярджэнне свайго «франкскага дваранства». Карыстаўся заступніцтвам канцлера Яна Замойскага і захаваў сакратарскі ўрад таксама пры каралі Жыгімонце III. Неаднаразова быў пасланнікам, асабліва ў Прусію і Данцыг. Пасля смерці Георга Фрыдрыха (1603), уплыў, дзякуючы свайму падвойнаму становішчу, на прыняцце рэгенцтва у Прусіі праз пасрэдніцтва брадэнбургскіх курфюрстаў.

У Лівонскую вайну 1558—1583 гадоў удзельнічаў у паходах Баторыя на Полацк (1579)(руск.) бел. і Пскоў (1581)(руск.) бел.[5].

Пасля смерці Замойскага (1605) яго ўплыў паменшыўся, з 1612, пакінуўшы сакратарскі ўрад, жыў у Заходняй Прусіі. Пабудаваў царкву ў Суленчыне.

Сям’я

Бацька — Бернард Гейдэнштэйн, валодаў вёскай Суленчына (Салец, Саленчын, Solescium) каля Гданьска [6]. Маці — Ганна фон Крокаў (ням.: Krockow).

Жонка (з 1600) — Ганна Канарска (польск.: Konarska). дзеці:

Творчасць

Адной са значных прац з’яўляецца «Ius terrestre nobilitatis Borussiae correctum» (1598).

Яго хронікі, напісаныя на лаціне, якія славяць Стэфана Баторыя і Замойскага, грунтаваліся на афіцыйным матэрыяле і да цяперашняга часу застаюцца значнымі крыніцамі.

Удзельнічаў у выпраўленні земскага судовага ўкладання для каралеўскай Прусіі.

Аўтар «Нататак пра Маскоўскую вайну (1578—1582)» (рускі пераклад з лацінскай 1889) у якіх падрабязна апісаў аблогу і штурм Полацка войскамі Баторыя і іншыя ваенныя падзеі ў Беларусі(руск.) бел. ў 1579-80. Яго «Нататкі…» — важная крыніца вывучэння адносін паміж рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай у час Лівонскай вайны і ўнутрыпалітычнага становішча Беларусі ў гэты час[5].

Выбраныя сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Таксама ў літаратуры даецца 1556 год.
  3. Цяпер — Калінінград, Расія.
  4. Цяпер — цэнтр гміны Сулянчына, Картузскі павет, Паморскае ваяводства, Польшча.
  5. 1 2 3 Гейденштейн Рейнхольд // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142-143. — 737 с.
  6. 1 2 Васильевский В. Г., 1889

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінінградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Храністы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1620 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Выпускнікі Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1553 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы