Рымдзю́ны[1] (трансліт.: Rymdziuny, руск.: Рымдюны, літ.: Rimdžiūnai) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
У 1940—1964 гадах цэнтр Рымдзюнскага сельсавета.
Знаходзіцца 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Астравец, за 250 км ад Гродна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Солы[2]. Каля аграгарадка працякае рака Ашмянка.
У Рымдзюнах існуе таксама школа з навучаннем на літоўскай мове[3].