wd wp Пошук:

Рымдзюнскі сельсавет

Рымдзю́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Рымдзюны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рындзюнскі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рындзюны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад Гервяцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Віктасіна, Гіры, Керплашына, Кністушкі, Мільцэі, Пелегрында і Петрыкі)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Смаргонскага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гервяцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Астравецкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных