wd wp Пошук:

Ашмянка

Ашмянка — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Віліі.

Даўжыня 105 км. Плошча вадазбору 1490 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Асноўныя прытокі

Справа: Забалаць, Гаружанка, Панарка, Сікуня, Сікунка, Куна, Галянка. Злева: Лоша, Кернава, Гайголка.

На рацэ

Вадасховішча: Рачунскае. Зоны адпачынку: Ашмянка. ГЭС: Рачунская.

Агульнае

Пачынаецца каля вёскі Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна, у вярхоўі працякае па цэнтральнай частцы Ашмянскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім цячэнні па Нарачанска-Вілейскай нізіне. Каля вёскі Харанжышкі сажалка плошчай 0,02 км². У пойме меліярацыйныя каналы. Даліна выразная, яе шырыня 1—1,5 км. Пойма роўная, перасечаная, шырынёй ад 200 да 300 м, у ёй некалькі азёр — найбольшае возера Рыжае. Рэчышча ў межань да вусця ракі Гаружанка мае шырыню 3—5 м, ніжэй 15—20 м; на працягу 6,3 км каналізаванае (ад вёскі Мураваная Ашмянка да вусця ракі Забалаць). Берагі стромкія, абрывістыя, у ніжнім цячэнні параслі хмызняком. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі Ашмянскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Віліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Ашмянкі
Катэгорыя·Рэкі Смаргонскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта