wd wp Пошук:

Рыжак дробнаплодны

Рыжык дробнаплодны (Camelina microcarpa) — від кветкавых раслін роду Рыжак (Camelina) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна з прамым сцяблом, разгалінаваным або не, вышынёй ад 30 сантыметраў да аднаго метра ў вышыню. Часам апушаны, асабліва на ніжняй частцы. Лісце ланцэтна-даўгаватае па форме. Верхнюю частку сцябла займае суквецце з мноствам бледна-жоўтых кветак. Яны даюць пульхныя даўгавата-круглявыя плады, кожны па сантыметры даўжынёй, якія трымаюцца на кончыку кароткай кветаножкі.

Арэал

Сустракаецца ў дзікім выглядзе ў Еўропе, умераных абласцях Азіі, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), і з’яўляецца агульным па ўсім свеце як інтрадукаваны від(руск.) бел. і часам шкоднае пустазелле(укр.) бел..

Значэнне

Від вядомы як пустазелле збожжавых культур, такіх як пшаніца і жыта.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Капуставыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Пустазелле