Рыжа́к[3] (Camelina) — род травяністых кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з тонкімі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—120[4] см. Лісце дробнае, ланцэтнае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — чаранковае. Кветкі дробныя, жоўтага, радзей белага колеру, у гронках. Плод — двухстворкавы стручочак.
Налічвае 15 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Расце ўздоўж дарог, чыгунак, зрэдку як пустазелле.
Тэхнічныя, кармавыя і меданосныя расліны. У культуры вырошчваецца рыжак пасяўны (вядомы пад народнай назвай «рыжы лён»[4]). Насенне ўтрымлівае 25—46 % алею, выкарыстоўваемага ў тэхнічных мэтах (у т. л. у лакафарбавай і мылаварнай вытворчасці) і зрэдку ў ежу.
Рыжик (раст. сем. крестоцветных) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыжак