wd wp Пошук:

Жыта пасяўное

Жы́та пасяўное[4], Жыта[5][6][7][8] (Secale cereale) — адна- ці двухгадовы від травяністых раслін сямейства Метлюжковыя.

Апісанне

Вырошчваюць (з 1 — 2-га тыс. да н.э.) пераважна ў краінах Паўночнага паўшар’я жыта пасяўное (Secale cereale) — азімыя і яравыя формы. У Беларусі жыта азімае — адна з найважнейшых збожжавых і кармавых прамежкавых культур. Жыта пасяўное — аднагадовая расліна вышынёй 60 — 180 см. Каранёвая сістэма валасніковістая, магутная. Сцябло — саломіна, лісце лінейна-ланцэтнае. Каласы шчыльныя, двухрадковыя, пры выспяванні шэра- або светла-жоўтыя. Каласкі двухкветныя, каласковыя лускавінкі завостраныя, з кароткім асцюком. Зярняўкі маршчакаватыя, з глыбокай баразёнкай і невялікім чубком. Зерне мае 9 — 13 % бялкоў, 55 — 70 % крухмалу, 1 — 2 % тлушчу, вітаміны Вр Вд, PP. Самая марозаўстойлівая культура сярод азімых злакаў, пераносіць кароткатэрміновыя маразы да −20 °C (на глыбіні вузла кушчэння). Перыяд актыўнай вегетацыі 140—170 сутак. Раянаваныя гатункі беларускай селекцыі: тэтраплоідныя — Пухаўчанка, Верасень, Ігуменская; дыплоідныя — Радзіма, Калінка.

Ужыванне

Жыта змяшчае мала глютэну, таму жытні хлеб больш шчыльны, «ацеслівы», чым пшанічны, але больш бяспечны для хворых на цэліякію.

Жыта — выдатная сыравіна для моцных алкагольных напояў, асабліва гарэлкі.

Геаграфія і валавы збор

Асноўны жытні пояс цягнецца па сярэдняй паласе Еўропы: пачынаючыся ў Германіі, ён цягнецца праз паўночную Польшчу, Беларусь і сканчваецца ў Расіі. Усе пералічаныя краіны ўтвараюць першую чацвёрку па валавым зборы жыта (2016), Германія, Расія і Польшча штогод збіраюць 2-3 млн тон жыта. Беларусь, Данія і Кітай — 0,5-1 млн.тон.[9] У 2017 Беларусь сабрала 669 тыс.тон жыта і адкацілася на шостае месца — цяпер жыта беларускае паміж Даніяй і Украінай. У дзясятку стабільна ўваходзяць Канада і ЗША. Сустветны валавы збор 13,7 млн тон, за апошнія дзесяцігоддзі ён значна скараціўся: у 1992 адна Расія збірала столькі ж.

Міжнародны гандаль жытам вельмі нязначны і ў 2016 складаў 186 млн даляраў, для параўнання пшаніцы ў той год прадалі на 30 млрд $. Вядучымі экспарцёрамі з’яўляюцца Польшча і Германія (палова сусветнага экспарту).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Secale cereale: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)  (Праверана 13 верасня 2012)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  8. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  9. http://www.fao.org/faostat/en/#data/QC/visualize

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жыта
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Збожжавыя культуры
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе