У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пінчук.
Рыгор Сяргеевіч Пінчук (24 студзеня 1912, Лоеў — 14 мая 1944, Ленінградская вобласць) — камандзір самалёта 57-га хуткастнага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка Ваенна-паветраных сіл Чырванасцяжнага Балтыйскага флота, капітан. Герой Савецкага Саюза.
Нарадзіўся 11 студзеня 1912 года ў сяле Лоеў, цяпер гарадскі пасёлак Гомельскай вобласці у сям’і рабочага. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў матросам рачнога флота, а потым чарнарабочым спачатку ў ланцуговым, а потым у механічным цэхе завода «Сатурн» у Днепрапятроўске. У 1930 годзе паступіў у Днепрапятроўскі чыгуначны тэхнікум. Вучыўся без адрыву ад вытворчасці. Быў сакратаром бюро камсамола тэхнікума і старшынёй цэхавага камітэта прафсаюза на заводзе. Пасля заканчэння тэхнікума паступіў на электрафакультэт Транспартнага інстытута.
У Чырвонай Арміі са снежня 1934 года. У 1936 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у бамбардзіровачнай авіяцыі Балтыйскага флота. Член ВКП(б) з 1939 года.
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.
2 студзеня 1940 года падчас вяртання з разведвальнага палёту, над востравам Суурсаары, самалёт лейтэнанта Рыгора Пінчука быў атакаваны фінскім знішчальнікам. Савецкая крылатая машына атрымала сур’ёзныя пашкоджанні і загарэлася. Але лётчк усё-такі здолеў пасадзіць яе на лёд. Экіпаж лейтэнаната Пінчука, які здзейсніў вымушаную пасадку ў зоне дзеяння фінскіх берагавых гармат, перадаў камандаванню важныя разведвальныя дадзеныя. Неўзабаве быў знойдзены і вывезены лятаючай лодкай МБР-2 капітана А. А. Губрыя з 18-й эскадрыллі ВПС Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту на свой аэрадром.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 лютага 1940 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і паказаныя падчас гэтага мужнасць і гераізм, лейтэнанту Пінчуку Рыгору Сяргеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння савецка-фінляндскай вайны вярнуўся на Чарнаморскі флот камандзірам звяна ў 40-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк. У канцы 1940 года быў адкамандзіраавны на вучобу ў Ваенна-маркую акадэмію, якую скончыў у 1942 годзе.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. У складзе Ваенна-паветраных сіл Чырванасцяжнага Балтыйскага флота камандаваў эскадрылляй 35-га штурмавога авіяцыйнага палка, быў камандзірам па аператыўнай частцы 11-га авіяцыйнага палка.
14 мая 1944 года капітан Р. С. Пінчук загінуў падчас выканання баявога задання. Пахаваны на рускіх могілках Крантата адміністрацыі Санкт-Пецярбурга.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.
Імянем Героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці.
Григорий Сергеевич Пинчук на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (22):