wd wp Пошук:

Рыгор Раманавіч Кручок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кручок. Рыгор Раманавіч Кручок (2 кастрычніка 1918, вёска Навасёлкі, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер у Барысаўскі раён — 4 сакавіка 1987) — гісторык беларускай медыцыны, арганізатар аховы здароўя БССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Бацька беларускага хірурга Аляксандра Кручка.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў рабочы факультэт БДУ (1935), Мінскі медыцынскі інстытут (1940). Загадчык Кішчана-Слабодскім сельскім медыцынскім участкам у Барысаўскім раёне, 1940; малодшы ўрач мотастралковага палка Беларускай ваеннай акругі, 1940—1941; інтэрн кафедры судовай медыцыны Мінскага медыцынскага інстытута, 1941.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны камандзір аддзялення санітарна-хімічнай абароны медыка-санітарнага батальёна на Заходнім, Волхаўскім, Данскім франтах, 1941—1942; перанёс цяжкае раненне; ардынатар, начальнік аддзялення эвакашпіталю на Волхаўскім фронце, 1943—1944. Намеснік галоўнага дзяржаўнага V санітарнага інспектара Наркама аховы здароўя БССР, начальнік упраўлення кадрамі Наркама аховы здароўя, 1944—1945. Загадчык Баранавіцкага, Мiнскага абласных аддзелаў аховы здароўя, 1945—1949.

З 1949 да 1950 г. выконваючы абавязкі загадчыка кафедры арганізацыі аховы здароўя Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Старшыня Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза медыцынскіх работнікаў, 1950—1954, адначасова асістэнт кафедры арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута, 1949—1952. Загадчык кафедры гісторыі медыцыны Мінскага медыцынскага інстытута, ператворанай у курс пры кафедры арганізацыі аховы здароўя, 1952—1954; прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1953. Намеснік міністра аховы здароўя БССР, 1954—1955, адначасова дацэнт кафедры арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута, загадчык курсам гісторыі медыцыны, 1954—1958; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1954. Загадчык кафедры арганізацыі аховы здароўя, 1958—1959; дацэнт, загадчык курсам гісторыі медыцыны, 1959—1966; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1965. Прафесар кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя, загадчык курсам гісторыі медыцыны, 1966—1973; прысвоена вучонае званне прафесара, 1967. Кіраўнік аддзела першаснай навуковай апрацоўкі літаратуры і бібліяграфічнай інфармацыі Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута медыцынскай і медыка-тэхнічнай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя СССР у Маскве, 1973—1983; загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Гродзенскага медыцынскага інстытута, 1983—1987.

Навуковая дзейнасць

Першыя навуковыя пошукі звязаныя з вывучэннем сельскай медыцыны Беларусі (кандыдацкая дысертацыя, 1953). Выканаў доктарскую дысертацыю «Развіццё медыцыны і аховы здароўя ў Беларусі (канец XIII — пачатак XX стст.)» (1964), у якой ўпершыню выявіў шматлікія спецыфічныя асаблівасці развіцця медыцыны і аховы здароўя, характэрныя выключна для Беларусі.

Кіраваў навуковымі даследаваннямі: упершыню ў рэспубліцы былі вывучаны медыцына і ахова здароўя ў асобныя гістарычныя перыяды (К. М. Анішчанка, В. П. Грыцкевіч, Н. Ф. Змачынская, Л. М. Казей, Я. М. Цішчанка), на асобных тэрыторыях (Э. А. Вальчук, А. С. Касач, А. А. Саўко), былі даследаваны развіццё шэрагу спецыяльных відаў медыцынскай дапамогі (В. С. Ялейнікава, Л. А. Касцейка, З. К. Крылова, Т. І. Гаплік, В. С. Лур’е), вышэйшай медыцынскай адукацыі (Шышко К. І.), дзейнасць навуковых таварыстваў і грамадскіх арганізацый (А. П. Малчанаў, А. Ф. Пятрова). Усяго апублікаваў каля 200 навуковых прац, у тым ліку за мяжой.

Рэдактар зборнікаў матэрыялаў 3-х рэспубліканскіх навуковых гісторыка-медыцынскіх канферэнцый і з’ездаў гісторыкаў медыцыны СССР. Падрыхтаваў доктара і 19 кандыдатаў медыцынскіх навук. Арганізатар і старшыня Беларускага навуковага таварыства гісторыкаў медыцыны з 1958 г.; член праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гісторыкаў медыцыны з 1959 г.; намеснік старшыні праўлення гэтага таварыства з 1963 г.; старшыня Гродзенскага абласнога таварыства гісторыкаў медыцыны; член Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі медыцыны
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Беларусі
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Выпускнікі рабочага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя