wd wp Пошук:

Эдуард Антонавіч Вальчук

Эдуард Антонавіч Вальчук (28 мая 1936, горад Ліда) — беларускі арганізатар аховы здароўя, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і працоўнага. Скончыў сярэднюю школу № 3 у Лідзе ў 1953 г., лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута ў 1959 г. Працаваў галоўным урачом Белагрудскай участковай бальніцы ў Лідскім раёне (1959—1963), галоўным урачом Лідскай гаррайсанэпідстанцыі (1963—1964), галоўным урачом Лідскага раёна і раённай санэпідстанцыі (1964—1967), намеснікам галоўнага ўрача Лідскай ЦРБ (1967—1972), галоўным урачом Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (1972), урачом аргметадкабінета Лідскай ЦРБ (1972—1975), намеснікам галоўнага ўрача Лідскай ЦРБ (1975—1982).

У 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця лячэбна-прафілактычнай дапамогі сельскаму насельніцтву раёна (на прыкладзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці)» і ў 1982 г. абраны старшым выкладчыкам кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя БелДІУУ. Дэкан санітарна-гігіенічнага і фармацэўтычнага факультэта (1987—1992), тэрапеўтычнага факультэта (1992—1995), хірургічнага факультэта (1995—1999), з 1999 па 2005 гг. — Дэкан факультэта сацыяльнай медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя БелМАПА (у 2004 г. перайменаваны ў факультэт грамадскага здароўя і аховы здароўя).

У 1993 г. абраны загадчыкам кафедры сацыяльнай гігіены, эканомікі і кіравання аховай здароўя БелДІУУ (у 2001 г. перайменавана ў кафедру грамадскага здароўя і аховы здароўя), дзе працуе па цяперашні час.

У 1993 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковае абгрунтаванне і распрацоўка сістэмы медыцынскай рэабілітацыі (на прыкладзе сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь)», у 1994 г. зацверджаны ў званні прафесара. У 1997 г. абраны член-карэспандэнтам Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.

Старшыня Беларускага таварыства гісторыкаў медыцыны і фармацыі. Арганізаваў 8-ю, 9-ю і 10-ю Рэспубліканскія канферэнцыі па гісторыі медыцыны і фармацыі (1998, 2001, 2004).

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам удасканалення медыка-санітарнай дапамогі насельніцтву, у тым ліку сельскай, арганізацыі медыцынскай рэабілітацыі і арганізацыйных пытаннях аховы здароўя насельніцтва.

Аўтар і сааўтар 190 навуковых публікацый, манаграфіі «Асновы арганізацыйна-метадычнай службы і статыстычнага аналізу ў ахове здароўя» і трох іншых манаграфій.

Кіраваў падрыхтоўкай 12 кандыдацкіх дысертацый.

Старшыня Рэспубліканскай праблемнай камісіі па сацыяльнай гігіене і арганізацыі аховы здароўя, Рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па арганізацыі аховы здароўя; член бюро вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя, замежны член Польскага таварыства гісторыкаў медыцыны і фармацыі, член савета па абароне доктарскіх дысертацый па спецыяльнасці грамадскае здароўе і ахова здароўя, навуковы кансультант выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», член рэдакцыйных саветаў шэрагу часопісаў, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па грамадскім здароўю і ахове здароўя. Галоўны рэдактар ​​часопіса «Веснік пенітэцыярнай медыцыны», старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса «Медыцынскія навіны».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэканы факультэта грамадскага здароўя і аховы здароўя БМАПА
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі медыцынскіх навук
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Гісторыкі медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў