У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кручок. Аляксандр Рыгоравіч Кручок (11 сакавіка 1941, Мінск) — беларускі хірург, сын гісторыка беларускай медыцыны Рыгора Кручка. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1989).
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1964), працуе ў ім. Навуковыя працы па патагенезе і лячэнні вострага панкрэатыту, ультрагукавой апрацоўцы касцявой тканкі.