wd wp Пошук:

Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лашкевіч. Рыгор Іосіфавіч Лашке́віч[1] (10 кастрычніка 1904; вёска Востраў, Кармянскі раён — 16 студзеня 1992) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), Акадэміі навук БССР (1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў БСГА (1927). З 1927 па 1929 працаваў у Мінскім акружным зямельным аддзеле аграномам-культуртэхнікам. З 1929 па 1931 навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага НДІ балотнай гаспадаркі. З 1932 года працаваў ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі ў Мінску.

З 1941 па 1942 год — у эвакуацыі, навуковы супрацоўнік Кіраўскай вопытнай станцыі. У 1942—1945 гг. — у дзеючай арміі.

Пасля дэмабілізацыі, з 1945 па 1971 г. кіраваў аддзелам сельскагаспадарчага выкарыстання меліяраваных зямель Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, у 1971—1983 — прафесар-кансультант гэтага інстытута. Таксама вёў выкладчыцкую дзейнасць у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.

Навуковы і практычны ўклад

Навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням асваення тарфяна-балотных глебаў, аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы па прыстасаванні і выкарыстанні пашаў, апрацоўцы асноўных сельскагаспадарчых структур, прымяненню сістэмы мікраўгнаенняў пад культурныя расліны на тарфяных глебах. Распрацаваў мерапрыемствы па паляпшэнні ўрадлівасці тарфяных глебаў і паляпшэнню якасці прадукцыі культурных раслін на меліяраваных глебах.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. Сярод апублікаваных:

Падрыхтаваў 11 кандыдатаў навук.

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Раслінаводы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута меліярацыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Аграхімікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы