wd wp Пошук:

Кок-сагыз

Кок-сагыз[4] (Taraxacum kok-saghyz; ад каз.: көк-сағыз /ky̯ʉk.sɑˈɢəz/) — шматгадовая травяністая расліна роду Дзьмухавец сямейства Астравыя (Asteraceae), каўчуканос.

Апісанне

Насенне

Распаўсюджаны ў міжгорных далінах Усходняга Цянь-Шаня. Карані змяшчаюць да 14 % каўчукавых рэчываў у сухой вазе[5].

Кок-сагыз — адзін з лепшых натуральных каўчуканосаў флоры колішняга СССР. З 1933 года быў уведзены ў культуру. Культывавалі пераважна ў еўрапейскай частцы СССР. У тым ліку вырошчвалі ў Беларускай ССР, дзе яго сярэдняя ўраджайнасць за 1951 год была 40 цэнтнераў з гектара[6]. З 1954 года, у сувязі з развіццём вытворчасці сінтэтычнага каўчуку, плантацыі кок-сагызу больш не культывавалі.

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Гл. спасылку TPL у картцы расліны.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. ЗОЛОТЫЕ РОССЫПИ НА МАЙСКОМ ЛУГУ | № 5, 2004 год | Журнал «Наука и жизнь»
  6. Даеш краіне кок-сагызу (руск.)
  7. The Plant List: Taraxacum kok-saghyz

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Дзьмухавец
Катэгорыя·Каўчуканосы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных