wd wp Пошук:

Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руслан Хадаркевіч (нар. 18 чэрвеня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

З 2010 года пачаў выступаць за клуб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сезоне дапамог камандзе атрымаць пуцёўку ў Першую лігу. У пачатку 2014 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але не здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[3], аднак так і не згуляў за гэты клуб.

У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[4], у якім здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў іграком мазырскага клуба[5]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран на пазіцыі правага абаронцы, аднак з ліпеня па кастрычнік не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона вярнуўся на поле. У сезоне 2018, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.

У першай палове 2019 года заставаўся асноўным абаронцам мазыран у Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[6] і стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[7]. У 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, а ў сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў і дапамог выйграць чэмпіёнства.

У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[8].

Міжнародная кар’ера

У лістападзе 2020 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[9]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010Д3Бяроза-2010Беларусь120
2011Д3Бяроза-2010Беларусь230
2012Д2Бяроза-2010Беларусь241
2013Д2Бяроза-2010Беларусь180
2014 (1)Д2СлавіяБеларусь80
2014 (2)Д2ІслачБеларусь00
2015Д2Смалявічы-СТІБеларусь240
2016Д2Смалявічы-СТІБеларусь231
2017Д1СлавіяБеларусь130
2018Д2СлавіяБеларусь220
2019 (1)Д1СлавіяБеларусь110
2019 (2)Д1ШахцёрБеларусь70
2020Д1ШахцёрБеларусь250

Зноскі

  1. Ruslan Khadarkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/ruslan_khadarkevich/
  3. Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь»
  4. Руслан Хадаркевич и Владислав Каборда пополнили ряды “Смолевичей-СТИ”
  5. Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со “Славией”
  6. Хадаркевич и Мемешев покинули “Славию”
  7. “Шахтер” объявил о подписании контракта с Хадаркевичем
  8. Хадаркевич поставил подпись под новым контрактом с “Шахтером”
  9. Футбол. Руслан Хадаркевич впервые вызван в сборную Беларуси
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных