wd wp Пошук:

Родныя гоні

«Родныя гоні» — грамадска-культурны і літаратурна-мастацкі ілюстраваны часопіс дэмакратычнага кірунку, орган ТБШ. Выдаваўся на бел. мове, у Вільні (сакавік — кастрычнік 1927). Рэдактары В. Дзягцяранка, М. Станкевіч (з № 5). Мастацкае афармленне — Я. Горыд. Выйшла 6 нумароў.

Тэматыка

Гістарычная тэматыка прадстаўлена ў публікацыях А. Савіча, Д. Масальскага і А. Навіны, прысвечаных асвеце ў сярэдневяковай Беларусі, ролі моладзі ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. 3 нарысамі аб прынцыпах навучання і выхавання ў беларускай школе выступаў С. Паўловіч (пад крыптанімам «С. П.»), з артыкулам пра акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Мінску — Я. Станкевіч. Друкаваў вершы і паэмы М. Багдановіча, Н. Арсенневай, М. Васілька, П. Пестрака (пад псеўд. Звястун), В. Вальтара, Ф. Грышкевіча, А. Бартуля, апавяданні Палачанкі, У. Грыневіча, замалёўкі А. Мацейчыка, пераклады з У. Сыракомлі, А. Дадэ, артыкулы пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Н. Арсенневай, новыя звесткі пра жыццё Ф. Скарыны («Аб годзе нараджэння Ф. Скарыны» I. Дварчаніна). Пра беларускую народную эстэтыку пісаў Р. Зямкевіч (пад псеўд. Суніца), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы XIX ст. — А. Зянюк. На старонках часопіса змешчаны беларускія народныя песні ў нотным запісе В. Багдановіча, Т. Трызны, А. Стаповіча, матэрыялы з гісторыі асветы, літаратурна-філасофскае эсэ Чэмера (У. Самойлы), артыкулы пра выдатных вучоных (І. Ньютана, Б. Спінозу). У асобным раздзеле асвятлялася праца гурткоў ТБШ. Меліся рубрыкі «Культурныя навіны», «Кнігапіс».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Таварыства беларускай школы
Катэгорыя·Часопісы Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара