wd wp Пошук:

Уладзіслаў Грыневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыневіч. Уладзіслаў Грыневіч (гады жыцця невядомы) — заходнебеларускі пісьменнік. З 19151918 гг. эвакуіраваны ў Расію, быў актывістам беларускіх арганізацый Казані: уваходзіў у беларускі гурток «Пралеска», Усебеларускі сход Казані, сход Беларускай Казанскай рады. У 1921 г. вярнуўся на Бацькаўшчыну, дзе працаваў рэдактарам газеты «Крыніца». У 1925 г. пераехаў у БССР. 29 кастрычніка 1925 г. згадваўся ў сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б ад «Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху», дзе названы «несумненным польскім шпіёнам».

Друкаваўся на старонках «Беларускага шляху», «Студэнцкай думкі», «Родных гоняў» і інш. Быў адзіным у тагачасным заходнебеларускім руху празаікам, хто засцерагаў сваё аўтарскае права.

Працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы