Раўнаме́рны рух — разнавіднасць механічнага руху, калі цела (матэрыяльны пункт) пераадольвае аднолькавыя адлегласці за аднолькавыя прамежкі часу.
Пры раўнамерным руху
Такім чынам, раўнамерны рух можна вызначыць як рух з нязменнай (па велічыні) скорасцю.
Раўнамерны прамалінейны рух — такі рух, пры якім скорасць застаецца нязменнай не толькі па велічыні, але і па напрамку. Пры раўнамерным прамалінейным руху
Адпаведна законам Ньютана, цела рухаецца раўнамерна і прамалінейна тады, калі на яго не дзейнічаюць ніякія знешнія сілы, або дзеянне гэтых сіл з’яўляецца ўзаемна скампенсаваным (раўнадзейная сіла роўная нулю).
Пры раўнамерным руху па акружнасці цела рухаецца з пастаяннай вуглавой скорасцю адносна восі вярчэння. Пры гэтым велічыня нармальнага паскарэння цела не змяняецца з часам і складае
a
n
=
ω
2
v
2
r
.
{\displaystyle a_{n}={\omega }^{2}r={\frac {v^{2}}{r}}.}
У выпадку раўнамернага вярчэння цела вакол некаторай восі кожны яго пункт выконвае раўнамернае вярчэнне па акружнасці.