wd wp Пошук:

Раўнадзейная сіла

ma — раўнадзейная сіл, якія дзейнічаюць на аўтамабіль, што рухаецца па нахільнай плоскасці

Раўнадзе́йная сі́ла — сіла, уздзеянне якой на цела мела б такі ж вынік, які даюць тыя сілы, што ўздзейнічаюць на яго.

Згодна да прынцыпа незалежнасці дзеяння сіл, сілы ўздзейнічаюць на цела незалежна адна ад адной. У адпаведнасці з гэтым, раўнадзейную сілу можна знайсці як вектарную суму ўсіх сіл, што ўздзейнічаюць на матэрыяльны пункт.

Для складаных механічных сістэм знаходжанне раўнадзейнай сілы як вектарнай сумы ўсіх сіл, у агульным выпадку, з’яўляецца памылкай, бо значэнне мае не толькі велічыня і напрамак, але таксама пункт прыкладання сілы.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Дынаміка