wd wp Пошук:

Расціслаў Уладзіміравіч Шавель

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Расціслаў Шавель (нар. 2 красавіка 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Фалько» з Чаркасаў, палітычны зняволены.

Біяграфія

Клубная кар’ера

У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года ў матчы супраць БАТЭ (0:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. У снежні 2020 года пакінуў клуб.

У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Фалько» з Чаркасаў (Дзяржынскі раён).

Палітычны пераслед

У жніўні 2020 года быў арыштаваны на 8 содняў; 1 лістапада 2020 года Расціслаў Шавель быў зноў затрыманы за ўдзел у маршы і арыштаваны на 15 содняў[1][2]. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)[2].

17 мая 2021 года быў зноўку затрыманы людзьмі ў цывільным і асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаванне» супрацоўнікам міліцыі[2]. Пасля адбыцця тэрміну яго арыштавалі яшчэ на трое содняў, а 4 чэрвеня зняволілі ў СІЗА-1 Мінска[2]. 8 чэрвеня 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Расціслаў Шавель быў прызнаны палітычным зняволеным[3][4].

22 верасня 2021 года суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Алег Каляда) прызначыў Расціславу Шавелю тры гады «хатняй хіміі»[5][6].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльГарадзеяБеларусь100
2018дубльГарадзеяБеларусь157
2020Д1ГарадзеяБеларусь50

Зноскі

  1. Арестованного игрока «Городеи» Шавеля поддержали Шкурин, Сигневич, Гайдучик и другие футболисты(руск.)  (недаступная спасылка). Народная Воля (4 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.
  2. 1 2 3 4 Форвард «Гарадзеі» не выйшаў на волю пасля чарговага затрымання (бел.) . Наша Ніва (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  3. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні васьмі новых палітвязняў (бел.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  4. Число политзаключённых в Беларуси достигло 476 человек(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  5. Бывший игрок “Городеи” Ростислав Шавель приговорен к 3 годам “домашней химии”(руск.) . football.by (22 верасня 2021). Праверана 23 верасня 2021.
  6. Расціслаў Шавель — Палітычныя вязні ў Беларусі (бел.) . prisoners.spring96.org. Праверана 23 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Фалько Чаркасы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі