.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Расціслаў Шавель (нар. 2 красавіка 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Фалько» з Чаркасаў, палітычны зняволены.
У 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Гарадзеі». У пачатку 2020 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года ў матчы супраць БАТЭ (0:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнага складу. У снежні 2020 года пакінуў клуб.
У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Фалько» з Чаркасаў (Дзяржынскі раён).
У жніўні 2020 года быў арыштаваны на 8 содняў; 1 лістапада 2020 года Расціслаў Шавель быў зноў затрыманы за ўдзел у маршы і арыштаваны на 15 содняў[1][2]. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)[2].
17 мая 2021 года быў зноўку затрыманы людзьмі ў цывільным і асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаванне» супрацоўнікам міліцыі[2]. Пасля адбыцця тэрміну яго арыштавалі яшчэ на трое содняў, а 4 чэрвеня зняволілі ў СІЗА-1 Мінска[2]. 8 чэрвеня 2021 года сумеснай заявай дзевяці арганізацый, сярод якіх сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Расціслаў Шавель быў прызнаны палітычным зняволеным[3][4].
22 верасня 2021 года суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Алег Каляда) прызначыў Расціславу Шавелю тры гады «хатняй хіміі»[5][6].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Гарадзея | ![]() | 10 | 0 |
2018 | дубль | Гарадзея | ![]() | 15 | 7 |
2020 | Д1 | Гарадзея | ![]() | 5 | 0 |