wd wp Пошук:

Раман Андрэевіч Грыбоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Грыбоўскі (нар. 17 ліпеня 1995, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным Магілёве, пазней вучыўся ў мінскім РДВАР. З 2012 года выступаў за дубль «Белшыны». 5 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчан, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцка» (0:1).

У сезоне 2015 працягваў выступаць за дубль, але стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе, шэсць разоў выйшаў на замену ў матчах Вышэйшай лігі.

З лютага 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры». 11 сакавіка 2016 года падпісаў кантракт з клубам[2]. Па выніках сезона 2016 дапамог магіляўчанам вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2017 года стала вядома, што Грыбоўскі пакідае «Дняпро»[3].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але не падышоў[4]. У сакавіку прыбыў у стан «Ліды» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. Па выніках сезона 2017 з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2018 года накіраваўся на прагляд у мінскі «Прамень». У лютым 2018 года пакінуў «Ліду»[6] і пазней падпісаў кантракт са сталічным клубам[7]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка мінчан, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у аснове магіляўчан, аднак у красавіку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе, але не выратаваў каманду ад вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у казахстанскім клубе «Кызыл-Жар», аднак бакі не дамовіліся аб умовах[8]. У лютым стаў трэніравацца з «Мінскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. У сезоне 2020 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе мінчан.

У студзені 2021 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[10]. У пачатку сезона 2021 з-за траўм не меў трывалага месца ў аснове, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе, з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў сезоне. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[11].

Міжнародная кар’ера

У 2011—2012 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльБелшына171
2014Д1Белшына10
2015Д1Белшына60
2016Д2Дняпро232
2017Д2Ліда278
2018Д1Прамень265
2019Д1Дняпро176
2020Д1Мінск276
2021Д1Нёман227

Зноскі

  1. Roman Gribovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Экс-форвард “Белшины” перешел в “Днепр”
  3. Шесть потенциальных новичков тренируются в составе “Днепра”
  4. Шесть игроков покинули расположение «Нафтана»
  5. Роман Грибовский подписал контракт с “Лидой”
  6. “Лида” рассталась с Тулаем и Грибовским
  7. Роман Грибовский подписал контракт с «Лучом»
  8. Источник: Грибовский не договорился с “Кызыл-Жаром”
  9. Роман Грибовский будет играть за “Минск”
  10. Грибовский продолжит карьеру в “Немане”
  11. “Неман” продлил соглашение с Грибовским
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта