wd wp Пошук:

Раман Ігаравіч Козел

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козел. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Козел (нар. 7 лютага 1997, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ніва» з Доўбізна.

Клубная кар’ера

З’яўляецца выхаванцам брэсцкага «Дынама», дзе выступаў за дубль. У 2015—2016 гадах не гуляў з-за службы ў арміі. У пачатку 2017 года перайшоў у клуб Першай лігі «Слонім-2017», дзе стаў трывалым іграком асновы і дапамог камандзе па выніках першай паловы сезона апынуцца сярод лідараў турніру.

У ліпені 2017 года стаў іграком сталічных «Крумкачоў»[2]. 29 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Віцебска» (2:2). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы каманды.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года далучыўся да «Белшыны», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У складзе бабруйскага клуба замацаваўся ў аснове.

У студзені 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[4]. Аднак не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў двух матчах у Першай лізе і ў адным матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2019 года пакінуў брэсцкую каманду[5] і неўзабаве стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2020 года падпісаў новы кантракт з «Гранітам»[7], аднак ужо ў красавіку па фінансавых прычынах пакінуў каманду[8] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.

У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», а ў красавіку стаў іграком «Слоніма-2017», дзе трывала гуляў у стартавым складзе. У красавіку 2022 года далучыўся да «Нівы» з Доўбізна.

Міжнародная кар’ера

10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са зборнай Літвы на пазіцыю апорнага паўабаронцы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльДынамаБеларусь60
2014дубльДынамаБеларусь271
2015дубльДынамаБеларусь40
2017 (1)Д2Слонім-2017Беларусь153
2017 (2)Д1КрумкачыБеларусь120
2018Д2БелшынаБеларусь240
2019 (1)Д2РухБеларусь20
2019 (2)Д2ГранітБеларусь142
2020Д3Дынама-Брэст-1960Беларусь214
2021Д2Слонім-2017Беларусь273

Зноскі

  1. Roman Kozel // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Крумкачы” дозаявили четверых новых футболистов
  3. Козел стал футболистом “Белшины”
  4. Роман Козел перешел в «Рух» Архівавана 18 верасня 2021.
  5. Роман Козел покинул «Рух»(недаступная спасылка)
  6. Роман Козел стал игроком “Гранита”
  7. Восемь игроков подписали контракт с “Гранитом”
  8. За день до старта первой лиги 7 футболистов единовременно покинули «Гранит» из-за финансовых условий
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Ігракі ФК Маларыта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Доўбізна
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта