wd wp Пошук:

Раман Ігаравіч Бегуноў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Раман Бегуноў (нар. 22 сакавіка 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» i нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

«Мінск»

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. У сезоне 2012 стаў іграком асноўнага складу, звычайна займаў пазіцыю правага абаронцы.

У 2013 годзе канчаткова замацаваўся ў аснове, на пазіцыі правага абаронцы чаргаваўся з Аляксандрам Свярчынскім. Часам стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага паўабаронцы. 3 лістапада 2013 года аформіў дубль у матчы супраць «Белшыны», што, аднак, не выратавала каманду ад паражэння (2:3).

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». Сезон 2014 распачынаў правым абаронцам, але хутка быў пераведзены ў цэнтр абароны і замацаваўся там. У сезоне 2015 года стаў таксама выкарыстоўвацца і на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

«Дынама» Мінск

У ліпені 2015 года цікавасць да Рамана стала праяўляць мінскае «Дынама»[3]. 14 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў аснове, звычайна стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. З мая па ліпень 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У сакавіку 2017 года быў абраны капітанам «Дынама»[5], аднак улетку саступіў капітанства Аляксандру Наёку. Пасля пераходу «Дынама» ў сезоне 2017 на схему з пяццю абаронцамі застаўся выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы. У сезоне 2018 таксама трывала гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку і лістападзе не выступаў з-за траўмы.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з дынамаўцамі, аднак неўзабаве пакінуў каманду[6].

«Тарпеда-БелАЗ»

У хуткім часе пасля зыходу са сталічнага клуба стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня пачаў з’яўляцца на полі, пазней зноў выбываў з-за траўм, толькі з кастрычніка стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе каманды.

«Шахцёр»

У снежні 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, потмым пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2022 года[9]. У пачатку 2021 года з’яўляўся на полі нерэгулярна, пасля стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з салігорскім клубам[10].

Вяртанне ў «Дынама»

Неўзабаве пасля сыходу з «Шахцёра» далучыўся да мінскага «Дынама» і хутка падпісаў кантракт з клубам[11].

Міжнародная кар’ера

Згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

У 2015 годзе пачаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2016 года, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі[12]. Пасля доўгага перапынку зноў стаў выклікацца ў зборную з 2020 года.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльМінскБеларусь250
2011дубльМінскБеларусь200
2012Д1МінскБеларусь190
2013Д1МінскБеларусь242
2014Д1МінскБеларусь301
2015 (1)Д1МінскБеларусь141
2015 (2)Д1ДынамаБеларусь80
2016Д1ДынамаБеларусь171
2017Д1ДынамаБеларусь241
2018Д1ДынамаБеларусь160
2019Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь110
2020Д1ШахцёрБеларусь133
2021Д1ШахцёрБеларусь191

Зноскі

  1. Roman Begunov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Begunov // FBref.com
  3. Минское «Динамо» интересуется Бегуновым
  4. Роман Бегунов подписал контракт с минским “Динамо”
  5. Капитаном минского “Динамо” избран Роман Бегунов
  6. Минское “Динамо” объявило о расставании с Бегуновым
  7. Бегунов стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  8. Бегунов стал игроком “Шахтера”
  9. “Шахтер” продлил контракты с Бегуновым и Беловым
  10. Роман Бегунов покинул “Шахтер”
  11. Роман Бегунов вернулся в минское “Динамо”. А Бакич?
  12. Роман Бегунов дебютировал за сборную Беларуси
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных